Айнэт Стэфэнс

“Сексуальнай пантэрай” называюць мадэль і тэлевядучую Айнэт Стэфэнс. 24-гадовая прыгажуня нарадзілася ў Венесуэле, хаця ўжо не першы год паспяхова працуе ў Італіі.

Усур’ёз кар’ера Айнэт пайшла ўверх толькі ў канцы пазамінулага года, калі выйшлі календары з яе фотаздымкамі ў аголеным выглядзе. Зараз бездакорнае цела прыгажуні — а яе параметры якраз адпавядаюць тым самым 90-60-90 — упрыгожвае календар матчаў чэмпіяната Італіі па футболе на 2007 год. Друкаваная прадукцыя раскупаецца ў адно імгненне, а саму Айнэт засыпаюць прапановамі новай працы. На папулярнасць прыгажуні сыграў і яе раман з адным з самых сексуальных футбалістаў Італіі Стэфано Бетарыні, пра які, праўда, абодва маўчаць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)