Актрыса, мадэль і танцоўшчыца Айлін Мухіка нарадзілася на Кубе, хаця праславілася ў Мексіцы. З дзяцінства прыгажуня займалася балетам і нават паступіла ў Вышэйшы інтсытут мастацтваў у Гаване. Аднак, перабраўшыся ў Мексіку, Айлін стала працаваць мадэллю. З 2006-га яна актыўна здымаецца ў тэлесерыялах. А яшчэ Айлін тройчы была замужам (за кубінскім музыкантам, за мексіканскім прадзюсарам і за акцёрам), тройчы развялася і мае траіх дзяцей.