Общество
Eolonir

Агляд блёгаў: Памёр Уладзімер Каткоўскі

Аўтар гэтых радкоў апошні ўікэнд прабавіў у Горадні, горадзе, што паступова зьнікае пад пластамі цаглянай плыткі. Досыць, дарэчы, няякаснае – па першай жа зіме яна развальваецца. Мо гарадзенскія дворнікі досыць працавітыя, што разам зь ільдом зносяць і плытку, ці проста нехта засвойтаў грошы на замене старажытнага бруку навачэсным вычварэнствам.

Згодны, большасьць будынкаў, што мае намер зьнесьці мэрыя, знаходзяцца ў аварыйным стане. Але хто заўгодна вам скажа, што, за выняткам самых лядашчых выпадкаў, рэстаўраваць таньней, чым будаваць новыя будынкі. Проста старыя будынкі ня маюць таго функцыяналу, за які “гатовыя плаціць грошы расейскія інвэстары”.

А яшчэ мяне ўразіла, наколькі шмат вайсковых частак ды ўправаў КДБ месьціцца ў старым цэнтры Горадні. І яшчэ астрог адразу з касьцёлам. Файнае суседзтва.

Ant1killer, па сваёй традыцыі, выклаў выдатную справаздачу з лошыцкага фэсту, што адбыўся мінулай суботай.

У працяг тэмы пра тое, як абараняўся курсач па астраноміі ў БДУ ды выкладчыкаў, якіх вельмі ўсьцешылі беларускамоўныя астранамічныя тэрміны, vitahelios выклаў свой ўласны досьвед абароны працы на беларускае мове. На жаль, у нас дасюль шмат настаўнікаў, якія лічаць беларускую мову ўсяго толькі дэкорам, а праца на ёй лічыцца дзівацтвам.

Учора актывісты БУНТу зладзілі ў цэнтры Менску сьцёбную акцыю, скіраваную супраць скасаваньня ільготаў на праезд для студэнтаў ды шкаляроў. Некалькі маладзёнаў разгарнулі ля кінатэатру "Кастрычнік" і станцыі мэтро "Няміга" плакат "Правительство отменило льготы! БЕСПЛАТНО! Типография раздаёт лишние билеты!" і пачалі раздаваць бясплатныя ільготныя квіточкі.

Людзі цікавіліся, што адбываецца. На адказ атрымлівалі ільготны квіток ды падрабязны расповед пра лукашэнкаў "наватвор". Усяго падчас акцыі былі раздадзеныя 300 квіткоў. Паказальна: ні адзін чалавек, з тых, хто зацікавіўся акцыяй, не выказаўся ў падтрымку ўрада. Людзі абураліся, казалі пра неабходнасьць актыўных дзеяньняў. Цікава таксама, што многія ўвогуле ня ведалі пра закон аб скасаваньні ільготаў, што сведчыць пра недахоп інфармацыі. Чытаць далей камэнтары ў nicolaev.

Пазаўчора памёр Уладзімер Каткоўскі, вэб-рэдактар праскага “Радыё Свабода”, журналіст, адзін са стваральнікаў сайтаў martyraloh.org ды svaboda.org, ініцыятар перакладаньня Гуглу на беларускую мову, актывіст Беларускае Вікіпедыі, чалавек, дзякуючы якому беларускамоўны інтэрнэт прыняў сваё сучаснае аблічча.

Pgrigas, shupa, limony, eolonir, zmagarka, alesarkush, feduta, meramo… больш сотні блёгераў ўзгадалі Ўладзімера сёньня ў беларускім Сеціве.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)