Общество
eolonir

Агляд блёгасфэры за 17-19 красавіка

Адразу бачна набліжэньне “абітурна-піўнога сэзону”: самай буйной “разборкаю” (амаль 400 каментароў) за мінулыя тры дні ў беларускае блёгасфэры стаў закід сельскім студэнтам у тым, што апошнія незаслужана карыстаюцца ільготамі падчас паступленьня ў ВНУ.

Блёгер lenin122: “Так а почему у сельского "быдла", приоритеты при поступлении перед городскими детьми, государство должно всем давать одинаковое образование в школах и, соответственно, равные требования при поступлении в ВУЗ. А если оно не может обеспечить такие условия, то, извините, вам пора на пенсию. Вы подумайте, через пять лет, все это быдло не захочет валить в свои Мухосрански и останется в Минске, что будет? Пишу потому что 30 таких придурков в субботу меня чуть не убили, еле ноги унес, а все потому, что они пили пиво, а я мимо проходил слишком быстро…”

Тэкст, натуральна, далёка не яскравіць якасьцю ды цнатлівасьцю перадачы. Аднак ня толькі я заўважыў “якасьць” залюдваньня “Сьвісланады” надвячоркам: нягледзячы на ўсе захады дзяржавы (маўляў, мы і піва ў летніках забаронім, і пасьля 23 алкагаль закажам спрадаваць, ды й міліцыі аддалі загад чапляцца да студэнтаў, якія мірна сёрбаюць адну пляшку буртштынавага напою на чатырох), колькасьць п’яных на Сьвіслачы не памяншаецца, а міліцыі там і не было.

Дадам ад сябе, што неаднаразова ставаў сьведкам памкненьню пераўтварыць у грамадзянскую прыбіральню месцазнаходжаньне падмурку старажытнае царквы, што за Домам Фізкультуры на старым Машэрава, пры цалюткае абыякавасьці спадарства ў пярэстае ўніформе, якое ціха-мірна разглядала нейкія малюнкі на экранах сваіх нятанных мабільнікаў. Анягож, чаму б ім быць таннымі пры заробку ў 1500 тысячы штомесяц на шараговага АМАПаўца? А сэржант дык і ўвогуле можа дазволіць сабе лэптоп, за свае 3000 тысячаў, заўважае sotvoritel.

У адказ на гэта большасьць блёгераў параілі мяняць спачатку сістэму адукацыі, а не цкаваць сельскіх студэнтаў. “Самыя дэпрэсіўныя нацыі ў Эўропе – беларусы ды балгары” – да такога вынікі прыйшлі ўдзельнікі дыскусіі на блёгінгавых праектах Project_Belarus ды Позірк. Ня ведаю, як у Беларусі, а ў Франкфурце я сутыкаўся з плоймаю народу, які згодны 8 год пражываць на вэлфэры ды на заробак ад мыцьця посуду проста дзеля таго, каб зкваліфікаваць на від на жыхарства ды застацца там. Восем прамарнаваных год проста таму, што “ў нас так блага”.

Сёлетні “Чарнобыльскі шлях” пакуль што не выклікае асабістых віраваньняў. Маўляў, усё будзе так, як і ў мінулыя гады. Ну паглядзім, паглядзім. А вось да якасьці нашае адукацыі зьвяртаецца ўжо anka_upala: “Засынаючы ў маміным пакоі ўчора ўхапіла вокам рэпартаж пра замежнікаў (пераважна з Афрыкі), якія навучаюцца ў Беларусі, потым едуць дадому працаваць і блішчуць там адукацыяй: высокакваліфікаваныя спецыялісты нарасхоп, бізнэсоўцы... Яшчэ шмат пасадаў пералічвалі, не памятаю ўсе. Навучаюцца - малайцы, але далей рэпарцер кажа пра тое, што МАГЧЫМА НЕКАТОРЫЯ ЗЬ ІХ ЗМОГУЦЬ НАВАТ ВЫКЛАДАЦЬ У НАШЫХ ВНУ. Далей цытата: "Это позволит ЗНАЧИТЕЛЬНО повысить качество образования." (У нашых вышэйшых навучальных установах. — А.У.)…” Без каментароў.

Адчуваецца, што нашым службоўцам ужо няма на чым грунтаваць свае “дасягненьні” і яны выдаюць за посьпехі тое, што ў нас вучацца хаця якія замежнікі. Я нічога ня маю супраць, але ў тых жа штатаўскіх ці нямецкіх ВНУ на магістратурах ды дактарантурах “тубыльцаў” ну мо толькі некалькі адсоткаў. Астатнія студэнты ўяўляюць сабою ну ледзьве ня ўсю сусьветную мапу.

Дык ці ня лепей было б нам напачатку скасаваць драконаўскія законы што да рэгістрацыі ды прапіскі, а потым ганарыцца тым, што да нас людзі будуць ехаць самі? Як у тую Ўкраіну, адкрытую для 36 краінаў сьвету. Arshanski згадвае такі выпадак: “Чарговы раз атрымаў паведамленьне пра адну апазыцыйную "фірму", дзе чалавека кінулі на грошы. У такіх выпадках афэрыста найчасьцей абараняе вымушаная "кансьпірацыя" апазыцыі. Рэдка калі выплываюць на паверхню скандалы, як было ў славутым выпадку зь Дзярновічам альбо ў скандале паміж журналістам Казловічам і генэралам Фраловым. Для "кінутых" сытуацыя абвастраецца яшчэ й тым, што ў "падпольлі" шмат чаго грунтуецца на даверы: чалавек з паважаным імем дае табе абяцаньне, а потым не трымаецца яго. Твой роспачны лямант ні да каго не даходзіць: ніхто не дае веры, што чалавек з такім імем можа так подла й ганебна падманваць…”

Далёка не вынаходніцтва, але ўздымае дастаткова важкую тэму. Памятаю, былі згадкі пра каліноўцаў у падобным рэчышчы: калі аднаго зь іх “выпісалі” зь польскага ўніверу за тое, што той ня здаў сэсію ды стала біў лынды цягам усяго сэмэстру, некаторыя блёгеры (гэта ня тычыцца спадара Аrshanski) узьнялі віхуру, што гэта адбываецца спрэс ды побач, што тае ёсьць агульнаю тэндэнцыяй.

Асьпекты карупцыі сярод апазіцыі да апошняга часу, як і “пытаньне Каліноўскага”, быццам бы належалі да прэрагатывы спадароў кшталту aliaksej, так званых “прыніжаных ды абражаных”, характэрных сваёю ўльтранацыяналістычнаю рыторыкай на расейскае мове (так званых блёг-кілераў). Зараз жа гэта нарэшце выйшла зь іх ня надта шляхетных рэнкаў ды стала ўсеагульным майном. Калі б чалавека выпісалі з НАШАГА ўнівэру за прагулы, ці б стала гэта падставаю для бурных дыскусіяў (я маю на ўвазе за сапраўдныя прагулы, а ня ўдзел у палітычных дэманстрацыях ці вандроўку ў Парыж на сэсію ЭСІБ спадарыні incertezza, пра якую яна загадзя папярэдзіла кіраўніцтва ўнівэру)? Не. Бо такія ёсьць у кожным унівэрсытэце.

Чалавек можа быць закаранелым гульцом, але гэта няА можа быць неспалучальным з пэўнымі палітычнымі поглядамі. Чамусьці ў блёгасфэры беларускага Сеціва каліноўцы ды апазыцыя агулам атаясамліваюцца з чысьцінёю, як анёлы. А варта анёла запляміць, дык ён адразу валіцца ў апраметную, маўляў, ня спраўдзіў чаканьняў.

Трэба ўрэшце зразумець, што і там, і тут людзі. Як няма сярод дзяржчыноўнікаў ТОЛЬКІ заганных людзей, так і няма сярод дэмакратычна налаштаванага грамадзтва толькі анёлаў. Ці наадварот (як гэта сьцьвярджае БТ). І чым раней гэта зразумеюць, тым лепей для ўсіх нас. Бо зараз атрымоўваецца, што ў блёгасфэры на двух чалавек прыпадаюць тры меркаваньні. Хаця што да зжываньня беларсукае мовы на буйных суполках (толькі ЗА!) ці да сяльчанаў падчас паступленьня ў ВНУ (трэба падтрымліваць!), блёгерскае кам’юніці здэманстравала аскомную згуртаванасьць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)