Общество
Eolonir

Агляд блягасьферы за 11-13 красавіка

Апошнія тры дні ў Сеціве былі дастаткова зацішнымі. Самымі абмяркоўваемымі палітычнымі тэмамі было вызваленьне Дзяніса Дзянісава пад закляд 15 мільёнаў рублёў, Чарнобыльская спадчына (у зьнітаваньні зь меючым адбыцца Чарнобыльскім шляхам ды захадамі БРСМ зымітаваць такое ж мерапрыемства — карацей, трэба абвясьціць Мілiнкевіча прэзідэнтам, тады БРСМ зробіць тое ж :)), інфаркт у перамешку з інсультам (і народ спадзяецца на лепшае) нашага прэзідэнту, ды паступовае разбурэньне Віцебзкага ды Гарадзенскага гістарычнага цэнтраў.

Таксама увага надавалася праблемаў беларуска — расейскіх стасункаў, так бы мовіць, на народным узроўні. Маўляў, набрыняла сярод расейцаў уяўленьне, што беларуская апазыцыя сьпіць ды марыць, як бы перадушыць усіх “клятых маскалёў” на сваяе тэрыторыі.

Рэгіянальныя блёгі (за выняткам гарадзенскіх) не паказалі ніякае асаблівае актыўнасьці, і Менск з Гародняю, як і чакалася, захавалі лаўры актыўнасьці ў Сеціве.

Карацей кажучы, адчуваньне такое, бытта б народу палітыка дашчэнту абрыдла. Вясна.

Менск

Апошнія два дні апынуліся, як і чакалася, дастаткова зацішнымі ў сэньсе навінаў. Менск.БАЙ актыўна абмяркоўваў толькі налетні “Чарнобыльскі Шлях” ды вызваленьне Дзяніса Дзянісава пад заклад.

Блогер april_26_2007 напісаў:

...Всем уже стало очевидно, что эта черная дата стала разменной монетой в политических играх «профессиональных оппозиционеров». Может, пора вспомнить «Чарнобыльскiя шляхi» девяностых годов, собиравшие десятки тысяч людей, заставлявшие власть решать проблемы по устранению последствий катастрофы не на словах, а на деле? Чытаць далей...

Як было бачна з пасту lysy_vorzyk, пытаньне што да ўзроўню радыяцыйнае небясьпечнасьці ў Менску шматае шмат каго.

Калі дыскусіі што да прапановаў зьмяніць стаўшы традыцыйным ужо для апошніх год фармат шэсьця былі ўласна патокам крытыкі што да небясьпекі з боку праваахоўчых ворганаў, то другую навіну — вызваленьне Дзяніса Дзянісава пад заклад — каментуючае кам’юніці сустрэла з аднадушным усьцешаньнем. Рэдка можна сустрэць такое адзінства ў беларускім грамадзтве. Асаблівы дзякуй petra_leleka за тое, што яна давяла гэтую акцыю да канца.

А вось што тычыцца новай канцэпцыі афіцыйнае апазыцыі зьмяніць фармат барацьбы з рэвалюцыйнага на эвалюцыйны, то гэтым зацікавілася досыць мала людзей. Значна большую колькасьць водгукаў выклікалі банальныя аб’явы кшталту “Шукаю кацяня” ды “Дзе зрабіць эпіляцыю”. Мабыць, час ужо наменклатурнае апазыцыі рабіць нейкія высновы ды пачаць прапаноўваць прапаноўваць актыўны адпачынак падчас зьмены стратэгіяў.

Апошнім часам у блогерскіх дыскусіях усё больш і больш пачала ўздымацца тэма каліноўцаў. Маўляў, калі яны былі лепшымі, піша блогер vitahelios, то чаму з Польшчы не чутна нічога што да іх посьпехаў. Тэма выклікала жывую падтрымку, аднак мала хто з каліноўцаў прынял удзел у абмеркаваньні, што пакінула пастаўленае пытаньне адчыненым. Хаця аўтар лічыць, навошта падкрэсьліваць посьпехі ў здачы сэсіі? Ціха вучацца — і добра.

Блогер valery-brest-by сур’ёзна занепакоіўся здароўем нашага прэзідэнта і выраўшыў высьветліць, што да чаго:

— Вы думаете, что у меня был инфаркт вперемешку с инсультом? И я еще общаюсь с вами?— заявил президент с иронией. — Наверное, и вы должны немножко отдохнуть от меня, и народ. Но оппозиция не может — я это понимаю, и как только меня не видят, значит — то инфаркт, то инсульт, то еще страшнее что-то, то у меня там кто-то умирает. Должен сказать, что кто-то думает, что у меня кто-то умирает, мы еще их переживем. Переживем оппозицию, которая распространяет слухи в Интернете, что у меня кто-то умер или при смерти. При этом Лукашенко признался:

— Наверное, я немного подустал — у меня температура всю неделю была 34,5 °С. Я никогда такой температуры у людей не видел, а у самого — 34,5 °С. Мне министр здравоохранения говорит: надо пить чай и прекратить любые физические нагрузки. Я говорю: "Хорошо-хорошо, но на тренировки хоккейные, как обычно, хожу, а то команда развалится...". Чытаць далей.

Блёгер daroha вырашыў выказацца што да Саюзнае Дзяржавы:

….единый рубль и прочая ерунда — про это нужно забыть. на нашей границе, точнее на безобразном беларуско-российском безграничьи нужно наводить порядок, факт. ваши чиновники говорят, что из беларуси к вам едут нежелательные для вас лица, но забывают в то же время, что и поток нелегалов и бандитов всяких из россии в беларусь пока что тоже ещё никто не остановил. как по мне, то нужно устанавливать вновь границу: и вам хорошо, и нам хорошо — просто можно договориться о безвизовом пересечении границы, как в евросоюзе, например.

Рэгіёны

На блёpе S13.ru актыўна абмяркоўвалася тэма перабудовы Старога Гораду. Ужо некалькі тыдняў бадай што палова допісаў прысьвячаецца менавіта ёй.

Як з абурэньнем выказаўся blog.grodno.net,

... У той самы час гарадзенскія чыноўнікі ўпарта стаяць на сваім. Паводле афіцыйных плянаў, ужо ў траўні маюць распачацца працы ў раёне вуліцаў Траецкай і Падгорнай, а таксама рэканструкцыя Старога мосту….

І гэта нягледзячы на тое, што

…Сп.Вашкевіч зазначае, што патрэбы ў рэканструкцыі мосту няма ніякай. На сёньня нагрузка на мост складае каля 3000 аўто ў гадзіну. Зь іх 80% рухаюцца праз цэнтар транзытам. Варта стварыць малое дарожнае кола, якое б дазволіла адвесьці з цэнтру асноўны паток транзытнага транспарту, і адразу стане відавочнай бессэнсоўнасьць гэтай рэканструкцыі, упэўнены гісторык…Па словах ініцыятараў, іх праект мае шмат прыхільнікаў з боку менскіх адмыслоўцаў.

S13.ru зазначае каментуе артыкул у “Гарадзенскае праўдзе” што да версіі Аблвыканкаму на рэканструкцыю гістарычнага цэнтру Гародні:

Сразу скажу, что, на мой взгляд, материал подан в лучших традициях советской пропаганды и явно по заказу гродненского облисполкома. На это наталкивают недавние итоги совещания по судьбе Гродно в Минске. Материал строиться по результатам тех вопросов, которые были подняты на совещании, и на которые представитель гродненских властей не смогли дать ответ. Видно, сейчас у них уже было время подумать и дать более-менее сносные ответы…

И шикарный вывод в статье: “Как видим, сегодня со всех позиций альтернативы реконструкции старого моста нет!” Просто эту альтернативу в гродненской верхушке никто не желает слушать! У нас есть свой мини президент в области, который самостоятельно решает, что хорошо, а что плоху и, видимо, сегодня уже идет на принцип, чтобы утвердить свою бесспорную власть перед обществом в регионе.

Як бачна, нашыму чынавенству вельмі цяжка пераадолець комплекс непаўнавартасьці ды вызнаць свае памылкі. Аднак што станоўча, спасылкі на інтэрнэт суполкі ў гарвыканкамаўскае публікацыі паказваюць, што блёгеры — то бок мы з Вамі — сталі нарэшце не проста каментатарамі, а й удзельнікамі. Так трымаць!

У Віцебску ды Магілёве праблемы тыя ж — маленькія паны ад сахі дарваліся да ўлады і вырашылі пабудаваць горад паводле ўласнага разуменьню, не зважаючы на гісторыю. У віцебскім сэгменьце ЖЖ была нават створана адмысловая суполка — SAV_VITEBSK, на якой і засяроджваецца асноўная актыўнасьць журналістаў ад інтэрнэту апошнімі днямі.

У Магілёве навукоўцы, мяркуючы S13.ru, настроеныя значна больш рашуча.

В исторической части Могилева вскоре начнутся археологические раскопки. Раскопки вынужденные, так как на месте возведения административной пристройки с кафе и магазином к зданию Могилевского училища культуры на улице Ленинской из-за несанкционированных земляных работ чуть не был уничтожен культурный слой. Сейчас строительные работы приостановлены, согласовываются документы для проведения археологических раскопок…

…“Если присмотреться, то видно и дореволюционную мостовую и мостовую конца XVII века. Дальше идет черный слой XVII века и материк XVI века. Мы не дадим уничтожить наше историческое наследие, как в Гродно. Здесь сутками дежурят люди. С утра я, позже приходят мои студенты и лаборанты”, — сказал И.Марзалюк.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)