Афтограф генерала КГБ Каржа для Анджэя Пачобута

Сёння пунктуальна а 16 гадзіне (8 студзеня) ля пад'езда ўласнага дома мяне затрымаў спецназ. Даставілі ў КГБ. Пасьля 2 гадзінаў 46 хвілінаў няўдалых спробаў мяне «разгаварыць» (нават некалькі раз ударылі па галаве) выразна раззлаваныя ГБульнікі уручылі паперу з афтографам начальніка УКГБ па Гарадзенскай вобласці генерала Каржа.

- Пшел вон - ракнуў на развітанне адзін ГБульнікаў.

***

Усё было абстаўлена не па дзіцячы сур'ёзна. Мяне аклікнуў незнаёмец, я адвярнуўся і ад некуль ззаду выскачылі два спецназаўцы ў форме і схапілі пад рукі.

- Пройдзёмце! - раўкнулі і пацягнулі ў бус.

Па дарозе забралі мабільныя. Ведалі, што ў мяне іх два. Ужо ў машыне ўручылі позву ў КГБ. Кожны мой рух выклікаў іхную нэрвовую рэакцыю, так што я адчуваў сябе надта важным злачынцам, які ў любы момант можа выцягнуць з кішэні шмайсер.

Машына ў платную пад'ехала пад дзверы будынка КГБ па Тэльмана 3. Выводзілі трымаўючы пад рукі. Абшукалі з дапамагой металавышукальніка. Сустракаў супрацоўнік у чорным касцюме і ружовай кашулі. На чормы гальштуке так сама было нейкае глмаурна-ружовае адценне. Я пра сябе пачаў называць яго "гламур".

Завялі ў кабінет на першым паверсе. У кабінеце сядзеў чалавек у твары, якога было нешта "заячачье". Гатовы паспрачацца на бутэльку лідскага кваса, што ў дзяцінстве яго так і называлі - заяц.

Я пра сябе так сама пачаў называць яго "заяц"

"Заяц": Андрей Станиславовіч, хотели бы с вами поговорить насчёт 19 декабря.

Я: Хочу адвоката.

"Гламур": Это не допрос, это беседа в рамках закона об Оперативно-розыскной деятельности.

Я: Имею права на адвоката. Без него я говорить не буду.

"Гламур": Вы были 19 декабря в Минске на площади?

Я на доўга замаўчаў.

Яны с пачатку не былі здзіўлены, майму маўчанню і не рэагаванню на іхныя пытанні. Аднак час ішоў, я маўчаў. Яны пачалі нэрвавацца. Перышмі нэрвы не вытрымалі ў "Гламура".

- Встань. Я сказал встань, я не позволю тебе ломать государственное имущество - заравеў ён.

Я устаў з стула. Але на пытанні і надалей не адказваў. "Заяц" выйшаў з пакою. "Гламур" падыйшоў да мяне ледзь не ў прытык і сталёвым голасам пачаў на мяне наяжджаць у духу "мы яшчэ добрыя, але зараз будзем злымі". Я глядзеў яму ў вочы і маўчаў. Ён лекка хлопнуў мяне далонню па твары.

- Вот этого не надо делать - раўкнуў я схапіўшы яго за руку.

- Я хотел проверить всё ли с тобой в порядке - сказаў ён.

Ён і надалей стаяў у прытык да мяне. Нечакана рэзка паднёс руку да свайго носа. Як я разумею, рэзкі рух павінен мяне спалохаць. Але я і надалей маўчаў.

У гэты час у кабінент вярнуўся "Заяц".

- Можете сесть - сказаў мне спакойным тонам "Гламур".

- Нечего было поднімать - адказаў я і далей на працягу ўсяго шоў я стаяў.

- Ну как хочешь - прымірэнчым тонам сказаў "Гламур".

Далей іхныя ролі падзяліліся. "Заяц" пачаў спрабаваць раскруціць мяне на размову няўдала спрабуючы граць на маім эго.

- Ты трус. Ты герой только когда прячешься за спинами других. А когда пришло время ответить за свои действия ты даже ничего сказать не можешь. Язык проглотил? Со страху? Светит тебе от 3 до 8 лет за участие в массовых беспорядках. В тюрме из тебя сделают голубого - балбатаў "Заяц".

Апошняе мяне надта развесялила и я стау пасьмихацца. Падумалася, што ўзровень "Зайца" не вышэйшы за нейкі задрыпаны райаддзел міліцыі. Там надта любяць палохаць затрыманых менавіта апусканнем у турме.

- Что думаеш это не возможно? - філасоўскі спытаў "Заяц".

Я працягваў маўчаць.

"Гламур" граў ролю філосава і спрабаваў мяне раскруціць на размову пра тое, што я доўга да гэтага ішоў і прычыны таго, што я цяпер знаходжуся ў КГБ ва мне. Карацей яны проста хочуць уратаваць маю душу.

Час ішоў. Я маўчаў перамінаючыся з нагі на нагу. "Гламур" пачаў траціць цярпенне.

- Ты дурак? - пытаецца.

Мяне іхные нэрвы надта весялілі і я стаўя і смяяўся. ГБульнік выйшаў. Цяпер прыйшла чарга наезда на мяне з боку "Зайца".

- Если бы я встретил тебя на улице, я бы быстро твою улыбку размазал - злобна раўкнуў ён і сарваўшыся з-за стала падскочыў да мяне. Ён куалаком ударыў мяне ў грудзь. Я стаяў практычна ў прытык да стула і таму ўпаў. Ён пачаў кулакамі біць мяне па галаве.

Я закрыў яе рукамі, але на злосць яму працягваў маўчаць.

Ён адышоў і сеў на сваё мейсца. Я ўстаў і павернуўся да яго тварам пачаў глядзець яму ў вочы. Майго позірка ён не вытрымаў. У гэты час у пакой вярнуўся "Гламур".

- Твоі друзья в тебе расчаровалісь. У тебя нет друзей! ну кто твоі друзья? Іх нет - заявіў "Заяц" і працягнуў сваю думку: Пісальнік раскрытыкаваў твой артыкул пра Буцьку (відаць "Заяц" дрэнна рыхтаваўся да размовы і таму пераблытаў прозвішча. Хучэй за ўсё ён мог мець на ўвазе артыкул пра агента МГБ СССР Бульку).

Калі і гэта не дало выніку яны здаліся.

- Так, я думаю нам пора заканчівать - заявіў "Заяц" і з папкі дастаў паперу за подпісам генерала Каржа. Ён яе прачытаў і спытаў ці я яе падпішу.

- Чаму ж не, калі дадзіце копію то падпішу - сказаў я і запытаўся як яго (маецца на ўвазе "Зайца") прозвішча.

- Буду пісаць скаргу ў пракуратуру - сказаў я.

- Олег Ніколаевіч Гріцавец - адказаў "Заяц" і выйшаў з пакою.

"Гламур" сваё прозвішча назваць адмовіўся. "Заяц" праз некалькі хвілінаў вярнуўся з копіяй папярэджання. Я на іхнай паперы напісал "Не согласен" і паставіў свой подпіс.

ГБльнікаў выразна калбасіла.

Падчас размовы "Гламур" некалькі разоў спрабаваў перайсці на беларускую мову. Але я працягваў маўчаць.

- Пшол вон - зашыпеў мне "Гламур"

- Следующий раз можете проводить оперативно-розыскные беседы без меня. Поговорили со стенами и написали рапорты - параіў я "Гламуру" на развітанне.

З ГБ выйшаў у 18.46.

У панядзелак напішу заяву ў пракуратуру. "Заяц" рэальна небяспечны для людзей тып (дарэчы пагражаў, што падпільнуе мяне ў горадзе і пабье). Думаю не першы раз разпускае рукі. Калі білі мяне, журналіста, дык звыклага чалавека маглі б рэальна катаваць прымушаючы весці размовы не прадугледжанныя Крымінальна-працэсуальным кодэксам.

***

Але настрой быў добры. Я даўно хацеў паспрабаваць маўчаць падчас допыту. Вось памаўчаў.

***

Магчымасць ананімных каментароў пад пастом адмыслова не выключаю, можа "Заяц", "Гламур" ці ягоныя калегі захочуць выказацца. Пра ЖЖ дарэчы яны ўзгадвалі, сцявярджаючы, што я "буду піарыцца" у Інтэрнэце.

"Заяц" дарэчы гразіўся распавесці ўсім, што я са страху не мог слова сказаць у ГБ :-)

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)