Адзіночны пікет салідарнасці з украінскім народам прайшоў у Баранавічах (фота)
Баранавіцкі актывіст Уладзіміра Гундар вечарам 4 сакавіка правёў на плошчы Леніна адзіночны пікет ў падтрымку украінскага народа.
- Я хачу выказаць сваі адносіны да таго, што адбываецца у суседняй дзяржаве, да агрэсіі з боку Расіі . Гэта знак салідарнасці з народам Украіны супраць барацьбы з расійскімі акупантамі, - патлумачыў Уладзімір Гундар.
Актывіст з плакатам у руках і блакітна-жоўтым сцягам на плячах прыцягнуў увагу многіх мінакоў. Хтосьці выказваў яму сваю падтрымку, але нярэдка у яго бок несліся і негатыўныя словы. Адзін мужчына нават назваў яго бандэраўцам.
Хвілін праз 10 пасля пачатку пікета да Уладзіміра падыйшлі супрацоўнікі міліцыя.
Праверыўшы дакументы, пайшлі далей. Аднак праз некаторы час міліцыянеры вярнуліся назад, папрасілі актывіста скруціць плакат, пасля чаго затрымалі.







Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное