Адзін вечар з памочнікам рэжысёра Купалаўскага
Мы правялі паўтары гадзіны за правай кулісай новай сцэны Купалаўскага тэатра. Высветлілі, хто дае званкі перад пачаткам спектакля, як хутка пераапранаюцца артысты і адкуль мантажнікі ведаюць, калі змяняць дэкарацыі.
Галіна Іванаўна Раеўская – памочнік рэжысёра, супрацоўнік Купалаўскага тэатра з больш чым дваццацігадовым стажам. Яна і паказала нам, як выглядае падрыхтоўка да спектакля і хто за кулісамі самы галоўны.
Асноўная праца перад спектаклем пачынаецца каля 17.30-18.00. Дэкарацыі пачынаюць усталёўваць яшчэ зранку, але менавіта ўвечары памочнік рэжысёра правярае, ці ўсё зроблена правільна. Мы сёння будзем глядзець спектакль “Офіс”, з дэкарацыяў: бар, крэслы, вялікія дзверы, стосы тэчак і “керамінаўскі” ўнітаз.

Працяг фотарэпартажу глядзіце тут.
Читайте еще
Избранное