Адзін са спецназаўцаў, якога згадаў Гараўскі, пракаментаваў ягонае прызнанне

Каментар спецназаўца быў дастаткова эмацыйны, піша Наша ніва.

Былы баец Спецыяльнага атраду хуткага рэагавання (САХР) Юрый Гараўскі даў вялікае інтэрв’ю сайту «Дойчэ Вэле», у якім прызнаўся, што ўдзельнічаў у аперацыі па забойстве Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.

У гэтым матэрыяле Гараўскі называе прозвішчы больш чым дзясятка чалавек, якія нібыта таксама ўдзельнічалі ў згаданых аперацыях.

«Наша Ніва» знайшла аднаго з гэтых людзей. Гэта Аляксей Румянцаў, доўгія гады службы ён аддаў САХРу. Каментар спецназаўца быў дастаткова эмацыйны.

«Што за трызненне, хлопцы, бл…ь? Вы ж дарослыя людзі. Успамінаюць там мяне… Проста трызненне сівой кабылы, бл…ь. Ведаю я яго, служылі разам. Што за чалавек? Спытайце ў яго самі. Гараўскі проста пералічыў людзей, з якімі разам служыў. Больш нічога. Усё, да пабачэння», — сказаў Румянцаў.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 1.9 (оценок:39)