Адрыяна Скленарыкава

Занесеная ў Кнігу рэкордаў Гінеса як “жанчына з самымі доўгімі ногамі на зямлі” (124 см) Адрыяна Скленарыкава ў мадэльны бізнес трапіла выпадкова. Аднойчы ў супермаркеце да яе проста падышлі невядомыя і прапанавалі працу ў мадэльным агенцтве. Праз некалькі тыдняў Адрыяна ўжо ехала ў Парыж, пакінуўшы і родную Славакію, і вучобу ў медінстытуце.

Ужо больш за дзесяць год Адрыяна Скленарыкава выходзіць на подыум. Яна актыўна займаецца дабрачыннасцю і час ад часу здымаецца ў кіно. Пайшоў дзевяты год як Скленарыкава замужам за футбалістам Крысціянам Карамбе. Разам яны валодаюць сеткай рэстаранаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.5(2)