Адрыяна Скленарыкава ці Міранда Кер? (галасаванне)

Два «анёлы» Victoria's Secret — у спаборніцтве за званне каралевы сэксуальнасці. Змаганне за тытул «Прыгажуня-2013» (умовы тут) працягваецца.

Уладальніцу самых доўгіх (125 см) ног у свеце, паводле Кнігі рэкордаў Гінеса, славацкую мадэль Адрыяну Скленарыкаву можна пабачыць не толькі на старонках глянцавых часопісаў, але і на тэлеэкране (напрыклад, у фільме «Астэрыкс на Алімпійскіх гульнях»). З нядаўняга часу для прыхільнікаў прыгажуні адкрытае не толькі яе шыкоўнае цела, але і сэрца: Адрыяна расталася са сваім мужам футбалістам Крысціянам Карамбё і зноў гатовая для кахання.

У яе сённяшняй суперніцы аўстралійскай мадэлі Міранды Кер таксама ў сямейным жыцці не ўсё ладна – на днях з’явілася паведамленне, што прыгажуня і яе зорны супруг Арланда Блум падалі на развод. Што стала прычынай – не раскрываецца. Праўда, яшчэ раней Міранда наракала, што пакутуе ад таго, што Арланда «цэлы тыдзень ходзіць у адных і тых жа джынсах». Напэўна, для жанчыны, якая па версіі Forbes уваходзіць ў топ-10 самых багатых маделей свету, гэта аказалася непераадольнай праблемай.

Адрыяна Скленарыкава

Міранда Кер

Галасаванне скончанае. У ім узялі ўдзел 351 наведвальнік. Перамагла Адрыяна Скленарыкава —60,7%:39,3%. Яна выйшла ў 1/16 фіналу «Прыгажуні-2013».

Напярэдадні

Бар Рафаэлі — Іаана Крупа

Памэла Андэрсан — Джыліан Андэрсан

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)