Адрыяна Ліма

“Самай пачуццёвай цнатлівіцай свету” назваў часопіс GQ бразільскую мадэль Адрыяну Ліму. За свае 25 гадоў прыгажуня так і не змагла знайсці мужчыну сваёй мары, хаця, мяркуючы па ўсім, шукала вельмі актыўна. Яна сустракалася і з музыкантам Лені Кравітцам, і з аўстрыйскім прынцам Гансам-Адамам ІІ Ліхтэнштэйнам. А экс-супруг Памэлы Андэрсан рокер Томі Лі так моцна марыў, каб Адрыяна стала ягонай, што нават паабяцаў больш не жаніцца, пакуль мадэль не адкажа ўзаемнасцю.

Але, усё паказвае на тое, што Томі Лі яшчэ доўга хадзіць халасцяком. “Секс прызначаны для шлюбу”, — упэўнена Адрыяна Ліма і зноў і зноў хвалюе розум, сэрцы і іншыя часткі цела магчымых прэтэндэнтаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2(1)