Общество
Eolonir

Адмыслова для грамадзка актыўных студэнтаў!

У Польшчы навучаюцца тузіны студэнтаў, якіх нашыя родныя ўнівэрсытэты выкінулі “за акадэмічнае непасьпяваньне” або “за сыстэматычныя прагулы”. Шматлікія адлічэньні студэнтаў-“каліноўцаў” з польскіх ВНУ падчас зімовае сэсіі 2007 году далі БТ падставу сьцьвярджаць, што ніякіх выдатнікаў мы не выкідалі, толькі лайдакоў, маўляў, паглядзіце, як яны вучыліся ў Польшчы.

А вось як працягнуць адукацыю ў нас, не закідаючы грамадзка актыўнае дзейнасьці, піша watcher_interio. Асноўнае, па яго словах, не даваць ніякае магычмасьці афіцыйна зачапіцца да цябе: ня мець запазычаньняў, пропускаў ды “хвастоў” на сэсыях. І яшчэ, калі ты толькі паступаеш у ВНУ, трэба абіраць той факультэт, на якім найбольш талерантна ставяцца да іншадумцаў. На дадзены момант гэта факультэт міжнародных стасункаў БДУ; неблагая таксама сытуацыя на гуманітарных факультэтах сталіцы, горай — на натуразнаўчых, і зусім усё блага — у правінцыях. І нарэшце, трэба пазьбягаць канфліктаў зь людзьмі, якія моцна залежаць ад кіраўніцтва (як правіла, гэта самыя маладыя ды самыя старыя выкладчыкі, якія ў выпадку страты працы новую наўрад ці знойдуць): яны больш за ўсіх сьхільныя да неадэкватных дзеяньняў, каб захаваць сваю пасаду ды гарантыю нейкага кар’ернага росту.

Далей падрабязна можна прачытаць тут.

Апублікаваная справаздача UNCTAD па гандлі за 2007 год не абяцае нашае краіне ніякага паляпшэньня ў даўгім тэрміне. Прыводзяцца наступныя тэндэнцыі:

  1. Рост вытворчасьці ў краінах так званага трэцяга сьвету працягнецца, на першым месцы застануцца Кітай ды Індыя ды астатнія краіны Ўсходняе ды Паўднёвае Азыі. Гэта будзе азначаць сталы рост попыту на энэргарэсурсы, што ў сваю чаргу працягне трымаць кошты нафты ды газы на высокім узроўні. Зыск ад гэтага атрымаюць Расея ды іншыя энэргетычныя экспартэры. Для нашае прамысловасьці, якая адрозьніваецца высокім спажываньнем энэргіі, гэта будзе азначаць яшчэ большы рост коштаў з усімі лягічнымі наступствамі. А на абвяржэньне дамінацыі нафты і газы ў якасці асноўных энэрганосьбітаў на бліжэйшыя год 5 — 10 разьлічваць ня варта. Тэхналёгіі альтэрнатыўнае энэргетыкі знаходзяцца ў немаўляцкім узросьце ва ўсім сьвеце і эканамічна не акупаюцца. Да таго ж іх укараненьне ды падтрымка на дадзеным этапе каштуе значна больш, чым мы лічым.
  2. Невялікія краіны, чыя эканоміка толькі разьвіваецца, знаходзяцца ў вельмі рызыкоўным стане з улікам няўстойлівасьці сусьветнага фінансавага рынку ды адсутнасьці рэсурсаў для аператыўнае інвазіі ў выпадку пагрозы для нацыянальнае валюты. Калі ў краіны праблемы з прыбыткамі ад зьнешняга гандлю (як, напрыклад, у нас), рызыка падвялічваецца шматкроць.
  3. У якасьці меры па паляпшэньні становішча называецца рэгіянальная інтэграцыя краінаў ужо разьвітых з пераходнымі эканомікамі. Падстава зразумелая: дывэрсыфікаваць крыніцы прыбытку ды рэсурсныя пастачаньні, тым самым падніжаючы рызыку залежнасьці ад аднаго рынку. А вось інтэграцыя між беднымі, але гордымі (зноўку мы!) нічога кемнага ня дасьць.

Пры гэтым Агенцыя па гандлі, заўважае watcher_interio гэта тая інстытуцыя ААН, якая традыцыйна ставіцца крытычна да рэцэптураў неўпадабаных нашай уладай Сусьветнага Банку ды МВФ. Але высновы ж аднолькавыя…

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)