Общество
Анастасія Зелянкова

Адкуль у Радзівілаўскім летапісу голы мужык?

Сёння ў аб’ектыве праекту «Ілюстраваная гісторыя» — мініяцюра з Радзівілаўскага летапісу.

Як аказалася, тэма эротыкі хвалявала мастакоў у розныя часы нашай гісторыі. Выяўленне аголенай натуры можна сустрэць нават у славутым Радзівілаўскім летапісу – помнік 1490-х гг. Адна з найпрыгажэйшых кніг таго стагоддзя змяшчае каля 600 каляровых мініяцюр, якія часам уражваюць сваім натуралізмам.

Так, напрыклад, мастак адлюстраваў дараванне кіеўскім князем Яраполкам пераяслаўскага княжэння свайму брату Андрэю і валынскага – племенніку Ізяславу Мсціславічу. Як пазначана ў “Гісторыі беларускай кнігі”, злева – “алегарчная фігура”. Што сімвалізуе сабой гэты голы мужык — сказаць зараз цяжка.

Дарэчы, такіх шчырых мініяцюр у летапісу хапае. Так, напрыклад, мастак падае мор 1092 года ў Полацку, калі па вуліцах горада, паводле падання, хадзілі д’яблы.

Што да самога летапісу, то акрамя назвы Радзівілаўскі (ад імя віленскага ваяводы Януша Радзівіла, які валодаў першым спісам у XVII ст.), яго таксама завуць Каралявецкім -- ад места Караляўца (ці Кёнігсберга), дзе гэты спіс захоўваўся ў XVIII ст., пакуль падчас Сямігадовай вайны не патрапіў у Расійскую імперыю ў якасці трафея.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)