Политика

Сяргей Нікалюк, Новы час

Адкруціць галаву шчанюку, альбо аўтарытарызм у дзеянні

Гвалт — адна з ядзерных (якія ўтвараюць ядро) характарыстык нашага цывілізацыйнага кода.

Гэта бытавая гісторыя здарылася гадоў 10–15 таму. Дакладна не памятаю, дый якое тое мае значэнне. У аўтобусе ехала маладая жанчына з дзіцем гадоў двух, не больш, і раптам дзіця пачало капрызіць.

Чуллівая бабулька, якая сядзела побач, нечакана прапанавала «ўсыпаць дзіцяці як след», каб яно замоўкла. Па гуду ў салоне я зразумеў, што многія пасажыры ўхвалялі прапанову старой.

Дзіця працягвала капрызіць. Сітуацыя абвастралася, і, каб яе разрадзіць, я параіў жанчыне стукнуць дзіця паленам па галаве. Сваю прапанову я сфармуляваў максімальна гучна, бо меў надзею быць пачутым усімі пасажырамі аўтобуса-гармоніка.

Аднак палена ў салоне не было. Не знайшлося і яго субстытуту (ад лацінскага «substitutio» — «замена») — грабель або рыдлёўкі, бо дачны сезон скончыўся. Сітуацыя выглядала безнадзейнай, тым не менш мая прапанова пасажыраў супакоіла, а ўслед за пасажырамі супакоілася і дзіця.

Аналагічны інцыдэнт адбыўся ў школе № 15 горада Гомеля, толькі дзіця было старэйшае, а ролю адзінокай бабулькі ўзяла на сябе настаўніца з 35-гадовым стажам, узброеная партай і нецэнзурнай лексікай.

Знайшоўся і той, хто, як і аўтар гэтых радкоў, гучна і рашуча на ўвесь нацыянальны аўтобус-гармонік прапанаваў стукнуць дзіця паленам па галаве, дакладней «адкруціць галаву шчанюку».

Я не перачытваю на ноч Крымінальны кодэкс, але не здзіўлюся, калі Генеральная пракуратура дадзеныя прапановы прызнае раўнацэннымі.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(25)