Ад каранавіруса памерлі кіраўніца хору рускай песні, яе муж і сын

13 ліпеня ў бальніцы памерла 81-гадовая Іна Барысава, якая кіравала хорам рускай песні імя Нікіцінай, піша Ніша Ніва.

Гэта калектыў, які з канца 1990-х аб'ядноўвае расійскіх суайчыннікаў у Беларусі.

Раней ад «кароны» памерлі муж і сын Іны Барысавай.

Іна Барысава справа

«У іх на «карону» захварэла ўся сям’я. Яны ездзілі на лецішча ўсе разам: муж, яна, трое сыноў. І ўсе заразіліся неяк. Адкуль — невядома, — кажа Мар’яна Зіганшына, якая цяпер стала кіраўніцай хору. — Старэйшы сын Юрый перанёс хваробу у адносна лёгкай форме, а Іна Сцяпанаўна, яе муж і іх двое сыноў-блізнятаў з высокай тэмпературай трапілі ў бальніцу».

Каля двух тыдняў таму памёр муж 83-гадовы Міхаіл Барысаў. Ён раней перанёс інфаркт і не змог выкараскацца яшчэ і пасля «кароны». Праз некалькі дзён памёр адзін з сыноў, Андрэй. Яму было 56 гадоў.

Іна Барысава змагалася за жыццё даўжэй, але выратаваць яе дактары не змаглі. Апошнім часам жанчына ляжала пад апаратам ШВЛ. 13 ліпеня Барысава памерла. Праз два тыдні ёй бы споўнілася 82 гады.

Пахаваюць Іну Барысаву ў закрытай труне. Развітанне і пахаванне пройдуць 15 ліпеня.

Іна Барысава з 1978 года працавала ў Цэнтры нацыянальных культур і кіравала хорам імя Нікіцінай. Хор спяваў рускія песні, выступаў на мерапрыемствах кшталту Дня Расіі і Дня інтэграцыі народаў Беларусі і Расіі. У рэпертуары былі і некалькі беларускіх песень — напрыклад, выконвалі «Магутны Божа» і выйгралі з ім міжнародныя конкурсы.

Врач о коронавирусе: «Признание проблемы спасло бы не одну жизнь»

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:15)