Общество
Наша Ніва

Ад 7 верасня «Наша Ніва» выходзіць у абноўленым дызайне

У нумары — гутарка з бразільскім легіянерам БАТЭ Рэнанам Брэсанам, а таксама артыкул пра жонак футбалістаў барысаўскаг клуба.

Ад 7 верасня газета «Наша Ніва» выходзіць у абноўленым дызайне. Змяніўся стыль загалоўкаў, на каляровых палосах у падзагалоўках з’явіліся каляровыя ўрэзкі і вылучэнні ключавых словазлучэнняў, змяніліся подпісы да фотаздымкаў. Сталы чытач зможа ўбачыць у абноўленай «НН» ледзь заўважныя рысы газеты другой паловы 90-х.

Чым яшчэ, акрамя абноўленага дызайну, можа зацікавіць чытача №33 ад 7 верасня?

Тэма нумару — футбольны клуб БАТЭ, які другі раз прабіўся ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў.

З артыкула пра жонак футбалістаў барысаўскага клуба вы даведаецеся, хто ў сям’і Ліхтаровічаў ходзіць у краму, а з гутаркі з бразільскім легіянерам Рэнанам Брэсанам — як яго бацькі паставіліся да пытання атрымання іхнім сынам беларускага грамадзянства.

Таксама ў нумары:

— Чым абернуцца для эканомікі краіны дэклараваныя 500 тысяч на бульбу для пенсіянераў і бюджэтнікаў.

— Ці не шкодзіць здароўю школьная форма?

— Як можа адбыцца сыход Лукашэнкі? Меркаванні беларускіх і замежных экспертаў.

— Беларуская глыбіня. Першы ліст з высылкі ад Паўля Севярынца.

Новы нумар можна набыць ў Мінску па абедзе, а ў рэгіёнах з раніцы чацвярга.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)