Общество

Аб’яўлены збор сродкаў на машыны для бежанцаў

Аб’яўлены збор сродкаў для< набыцця транспарту для медыкаў Першага дабраахвотнага мабільнага шпіталя ім. М.Пірагова.

Ініцыятар - ініцыятыва “Гуманітарны маршрут "Беларусь-АТО", якая мае досвед у арганізацыі дабрачынных місій на карысць пацярпелых ад вайны. Валанцёрамі ўжо былі здзейсненыя 6 місій па перадачы медыкаментаў і гуманітарных грузаў у зону АТО і для Чарнігаўскага цэнтра дапамогі бежанцам і сем’ям байцоў, якія загінулі, атрымалі раненні, або зніклі бяз звестак, таксама валанцёрамі былі сабраныя грошы на рэанімабіль “Ратаўніца”. Цяпер задача – збор грошаў нааўто для медыкаў-дабраахвотнікаў.

Фота Вольгi Гальчанка

Мэты тлумачыць адзін з каардынатараў ініцыятывы Андрэй Стрыжак: “Сацыяльныя патрэбы ахвяраў вайны вырашаюцца зусім не хутка. Мы пачалі з самага вострага пытання і набылі на грошы неабыякавых беларусаў «Ратаўніцу». Толькі за першыя два дні рэанімабіль дапамог 59 параненым. Наступная задача – аўтамабілі, неабходныя для дастаўкі медыцынскіх матар’ялаў і дактароў у зоне АТО. Мы спадзяемся, што добры старт “Ратаўніцы” натхніць людзей на актыўную дапамогу тым, каму яна патрэбная”.

Неабходная сума для набыцця аднаго аўтамабіля – 3000 даляраў ЗША, мэта – два такіх аўто. Палову на кожны з іх гатовы выдаткаваць ананімны мецэнат, калі валанцёры збяруць палову – 1500 даляраў. Пералічыць грошы на карысць ініцыятывы можна ў Беларусі і Украіне рознымі метадамі. Усе яны падрабязна апісаныя на старонцы ініцыятывы ў фэйсбуку, дзе можна звязацца з арганізатарамі і перадаць грошы і неграшовыя сродкі пацярпелым ад ваенных дзеянняў.

Гуманітарны маршрут "Беларусь-АТО" – ініцыятыва, утвораная для валанцёрскай дапамогі беларусаў Украіне групай валанцёраў напачатку 2015-га года.За час існавання ініцыятыва:

Ажыццявіла чатыры дастаўкі медыкаментаў, медыцынскага абсталявання, адзення і іншага гуманітарнага груза ў зону канфлікта на Данбасе (Краснаармейск, Дзімітраў, Курахава, Селідава, Пяскі, Арцёмаўск)

Праводзіць збор рэчаў (адзенне, абутак, посуд і г.д.) для бежанцаў з зоны АТО, а таксама чальцоў сем’яў байцоў сілаў АТО, якія загінулі, былі параненыя, ці зніклі бяз звестак, у Чарнігаве і Чарнігаўскай вобласці.

Спасылкі на артыкулы пра ініцыятыву і відэа:

//bit.ly/1FMsMep

//bit.ly/1yqpFpP

//bit.ly/1amk4WB

//bit.ly/1IDsVyk

//bit.ly/1EH4AEA

//bit.ly/18i4ryb

//bit.ly/1AdjanJ//bit.ly/1yvwjFM

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)