АБСЕ не прызнала выбары: жорстка, але ці прынцыпова?
Міжнародныя назіральнікі не прызналі беларускія выбары свабоднымі, справядлівымі і адпавядаючымі міжнародным стандартам у гэтай галіне. На прызнанне, падаецца, ніхто і не разлічваў. Але справа ў тым, не што было сказана, а як гэта было сказана.
Маргарэта Сэдэрфельт, Лорд Блэнкатра і Карыен Ёнкер, кіраўніца Місіі па назіранні за выбарамі БДІПЧ
Зазвычай місія назіральнікаў на выбарах ад еўрапейскіх структур — Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, Парламенцкай асамблеі АБСЕ, Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека і іншых — імкнуцца ўсяляк «падсаладзіць пілюлю».
Знаходзяць нейкія нязначныя крупінкі «прагрэсу» ў беларускіх выбарах, згадваючы спачатку пра іх. Папярэдне кажуць «на вялікі жаль», «нам вельмі шкада гэта прызнаваць» і падобнае на тое, перш чым заявіць пра хібы беларускага выбарчага працэсу.
Белорусский МИД обвинил ОБСЕ в «тотальном шельмовании»
На прэс-канферэнцыі 18 лістапада па выніках прайшоўшай кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у нашай краіне нічога гэтага не было.
Маргарэт Сэдэрфельт, спецыяльны каардынатар і кіраўнік кароткатэрміновай місіі па назіранні АБСЕ, адразу ўзяла жорсткую танальнасць, заявіўшы, што назіральная місія не прызнае гэтыя выбары адпавядаючымі міжнародным стандартам. «Гэтыя выбары прадэманстравалі поўную адсутнасць павагі да дэмакратычных абавязальніцтваў», — заявіла яна.
Працяг артыкула чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное