Политика

АБСЭ: «Адсутнасьць дзеяньняў з боку уладаў пагаршае клімат беспакаранасьці ў Беларусі»

37 краін АБСЭ выступілі з заявай па Беларусі.

— Гэта вельмі важны сыгнал Беларусі, і міжнароднай супольнасьці, што пытаньне Беларусі застаецца на парадку дня, — піша Франак Вячорка. — У заяве гаворыцца, што празь 7 месяцаў пасьля апублікаваньня Маскоўскага мэханізму АБСЭ,  «адны і тыя ж сыстэмныя парушэньні і злоўжываньні працягваюцца бязь зьменаў».

«Мы па-ранейшаму глыбока занепакоеныя тым, што Беларусь не расьсьледавала ніводнага з добра зафіксаваных  злачынстваў. Наколькі нам вядома, ніякіх крымінальных спраў не ўзбуджана, беларускія чыноўнікі не прыцягнуты да адказнасьці за свае дзеяньні, і ніхто зь беларускіх чыноўнікаў не асудзіў і нават не прызнаў масавых парушэньняў і парушэньняў правоў чалавека пасьля выбараў. Адсутнасьць дзеяньняў з боку уладаў пагаршае клімат беспакаранасьці ў Беларусі».

Падпісанты зьвяртаюцца да рэжыму з наступнымі пытаньнямі:

Калі ўлады Беларусі расьсьледуюць паведамленьні аб масавых парушэньнях правоў чалавека, уключаючы заявы аб катаваньнях, жорсткім абыходжаньні, сэксуальным гвалце, зьнікненьнях і забойствах сіламі бясьпекі?

Калі ўлады Беларусі узбудзяць крымінальныя справы супраць вінаватых у парушэньні правоў чалавека і парушэньнях, у тым ліку супраць беларускіх сілавікоў?

Калі ўлады Беларусі забясьпечаць абарону пацярпелых і сьведак, якія мужна выступілі і паведамілі пра парушэньні правоў чалавека?

Заяву падпісалі: Албанія, Аўстрыя, Бэльгія, Баўгарыя, Канада, Харватыя, Кіпр, Чэхія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Грэцыя, Венгрыя, Ісландыя, Ірландыя, Італія, Латвія, Літва, Люксембург, Мальта, Чарнагорыя, Нідэрланды, Паўночная Македонія, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Іспанія, Швецыя, Украіна, Злучанае Каралеўства, ЗША і Данія.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(47)