Скандалы
Дзіяна Серадзюк, Новы час

Абаронцы Курапатаў сцвярджаюць, што бізнесовец Ізраілевіч напаў на іх

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 29 жніўня ля рэстарацыі «Поедем, поедим».

Відэа, на якім пацярпелы абаронца Курапатаў Дзяніс Урбановіч распавядае пра збіццё, выклаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Дзяніс Івашын.

«Новы Час» звязаўся з актывісткай Ганнай Шапуцькай, якая знаходзілася падчас інцыдэнту на месцы здарэння.

– Як звычайна, ля рэстарацыі стаяла варта, пратэстоўцы не прапускалі машыны, але яны і не ехалі: прыязджалі, спыняліся і далей у рэстаран людзі ішлі пешшу. І толькі калі пад’ехала «бэнтлі» 7777 АХ7, адтуль выскачыў Ізраілевіч са словамі «Што вы мне тут перашкаджаеце ехаць?» (хаця ніхто яму не перашкаджаў) і пачаў адразу біцца, прычым даволі жорстка. Ён нанёс удары чатыром людзям, больш за ўсіх дасталося Дзянісу Урбановічу…

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)