80 год таму ў Мінску расстралялі цвет нацыянальнай эліты

Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года стала чорнай датай у гісторыі беларускай літаратуры: сярод больш чым сотні расстраляных былі 22 літаратары.

Фота Сямён Печанко

80 год таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937-га, у сутарэннях мінскай унутранай турмы НКВД былі расстраляныя больш за 100 дзеячоў культуры, мастацтва, навукі, буйных кіраўнікоў, тэхнічнай інтэлігенцыі тагачаснай Беларускай ССР.

Сярод іх — Якаў Бранштэйн, Віктар Вайноў, Анатоль Вольны, Плятон Галавач, Алесь Дудар, Хацкель Дунец, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Язэп Каранеўскі, Майсей Кульбак, Аляксей Кучынскі, Саламон Левін, Юрка Лявонны, Валеры Маракоў, Зяма Півавараў, Васіль Сташэўскі, Ізя Харык, Пятро Хатулёў, Міхась Чарот, Макар Шалай, Павел Шастакоў, Арон Юдэльсон. У наступную ноч расстралялі Прохара Іспраўнікава, Янку Нёманскага, Тодара Кляшторнага і Юлія Таўбіна.

#памятаем1937: Распавядайце гісторыі рэпрэсаваных сваякоў, каб скінуць саўковы баласт

У тую страшную ноч былі расстраляныя 22 літаратары. Усяго ж, па падліках даследчыка сталінскіх рэпрэсій Леаніда Маракова, праз засценкі НКУС прайшлі каля 90% беларускіх літаратараў, многія з іх былі фізічна знішчаныя.

***

29 кастрычніка ад 23-й вечара ва ўрочышчы Курапаты пройдуць начныя чытанні

з удзелам гісторыкаў, паэтаў і музыкаў.

«(Не) расстраляная паэзія»

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0 (оценок:0)