Общество

620 тысяч рублёў за несанкцыянаванае богаслужэнне

Відаць, у хуткім часе, для таго каб правесці чарговае богаслужэнне, святары вымушаны будуць падаваць заяўку ў Мінгарвыканкам. Пастар Антоні Бокун гэтага не зрабіў, за што і паплаціўся. Суд Цэнтральнага раёна Мінска аштрафаваў пастара за несанкцыянаванае багаслужэнне на 20 базавых величынь (620 тысячаў рублёў). Такую пастанову вынес суддзя Леанід Ясіновіч.

Пастар рэлігійнай абшчыны Антоні Бокун быў затрыманы ўчора падчас святочнага служэння ў царкве ХВЕ "Яна Прадвеснік". Пратакол быў таксама складзены на служыцеля царквы Яраслава Лукасіка, грамадзяніна Польшчы. Прычына затрыманняў стала правядзенне рэлігійнага сабрання без адпаведнага дазволу ўладаў. Багаслужэнне адбывалася ў прыватным доме. Ноч з 27 на 28 мая пастар Антоні Бокун правёў у спецпрыемніку-размеркавальніку на вул. Акрэсціна.

-- Такое затрыманне, якое здарылася са мной, можа адбыцца з кожным святаром у любой сітуацыі, бо мая "віна" – гэта тое, што я праводзіў багаслужэнне, што я пастар і быў у царкве ў надзелю, - пракаментаваў прэс-службе Хрысціянскага праваабарончага дома Антоні Бокун.- Больш трэба слухацца Бога, чым чалавека. Калі чалавечыя законы пярэчаць законам Бога, мы, веруючыя, будзем падпарадкоўвацца Божаму закону.

Сёння падтрымаць пратэстанцкага пастара, прыйшлі каля 100 чалавек - веруючыя евангельскіх цэркваў Мінска. Каля будынку суда знаходзіліся таксама жонка святара Наталля і іх пяцігадовы сын Адам. На судзе прысутнічала каля 10 пастароў, а таксама Вячаслаў Ганчарэнка, епіскап Саюзу Хрысціянаў Поўнага Евангелля, пастар царквы "Новае жыццё".

-- Канешне тэндэнцыя ціску на пратэстанцкія абшчыны відавочная, і гэты працэс становіцца ўсё больш шырокім, - каментуе сітуацыю Андрэй Крываль, пастар-адміністратар мінскай царквы ХВЕ "Благадаць", перадае прэс-служба. – Хочацца верыць, што кампанія па збору подпісаў за перагляд Закону аб свабодзе сумлення паўплывае на сітуацыю. Я думаю, што трэба уплываць, - не маўчаць, не сядзець. Трэба дзейнічаць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)