5 рэчаў, якія згубілі рэктары беларускіх ВНУ з-за візавых санкцый

21 лютага 2011 году ўпершыню ў гісторыі Беларусі Эўразьвязам былі ўведзеныя санкцыі супраць 5 беларускіх рэктараў. Агулам сярод 231 асобы, што цяпер маюць статус неўязных у ЭЗ, толькі сем чалавек унесеныя ў «чорныя сьпісы» за адлічэньні беларускіх студэнтаў.

Іх шэнгенскія візы ануляваныя, а рахункі ў эўрапейскіх банках заблякаваныя. Але гэта не галоўныя страты, што панесьлі кіраўнікі ВНУ і беларуская адукацыя агулам праз увядзеньне візавых санкцый.

Балоньскі працэс

У студзені 2012 Балоньская працоўная група рэкамэндавала адмовіць Беларусі ў яе заяўцы на далучэньне да Балоньскага працэсу. Беларусь імкнецца далучыцца да працэсу найперш дзеля падвышэньня прэстыжу ўласнай сыстэмы адукацыі ў вачах замежных студэнтаў. Таму рэкамэндацыя групы — літаральна нож у сэрца беларускай адукацыі:

«Паміж „чорным сьпісам“ рэктараў і адмовай у прыёме Беларусі ў Эўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі існуе наўпростая сувязь», — адзначае адзін зь лідэраў грамадзкага Балоньскага камітэту Ўладзімір Дунаеў, які зрабіў нямала для таго, каб Беларусь вельмі моцна зьменшыла свае шанцы на далучэньне да адзінай адукацыйнай прасторы ў бліжэйшы час.

Шанцы гэтыя раставалі на вачах у тым ліку і дзякуючы пастаянным напамінам эўрапейскім чыноўнікам аб існаваньні ў Беларусі практыкі выкіданьня студэнтаў з ВНУ за палітычную пазыцыю.

Працяг глядзіце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)