В мире

Алег Новікаў, Новы час

45 гадоў Уотэргейту – як гэта было

Сорак пяць гадоў таму выбухнуў Уотэргейцкі скандал — падзея, якая кардынальна змяніла палітычную культуру, і прычым не толькі ў ЗША.

Фота tempting.pro

Першапачаткова ўсё выглядала як нешта несур’ёзнае. Улетку 1972-га, за чатыры месяцы да выбараў прэзідэнта, на якіх перамог Ніксан, ахоўнікі затрымалі групу падазроных у гатэлі «Уотэргейт», дзе знахо­дзіўся штаб дэмпартыі.

Знешне ўсё выглядала як простае рабаванне, але пры ператрусе праваахоўнікі нечакана знайшлі ў злачынцаў складаную гуказапісвальную апаратуру. У тым ліку пад ціскам прэсы пачалося следства, вынікі якога цяжка было прагназаваць.

Сляды рабаўнікоў вялі ў апарат Белага дома, дзе, як пазней высветлілася, працавалі так званыя «водаправоднікі» — служба, адказная за праслухоўванне апанентаў Ніксана. Высветліліся і іншыя брудныя справы.

Спачатку Ніксан спрабаваў замяць скандал, але ледзь не кожны дзень выяўляліся новыя факты: «жучкі», устаноўленыя ў штаб-кватэры дэмакратаў, запісы гутарак, якія вяліся ў Белым доме, і гэтак далей.

У выніку была сфармаваная сенацкая камісія па «справе Уотэргейту», а самі судовыя слуханні сталі перадавацца па тэлебачанні на ўсю краіну і збіралі шалёную аўдыторыю.

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(8)