Общество

42 000 стыпэндый, 10 машын хуткай. Чым можна замяніць новы лімузін Лукашэнкі

Новы бронемабіль Mercedes-Maybach Pullman Guard за 1,4 мільёна эўра папоўніў аўтапарк Лукашэнкі. Радыё Свабода пералічвае ў заробках лекараў, настаўнікаў і пэнсіях.

На цырымоніі закрыцьця Эўрагульняў журналісты заўважылі новы аўтамабіль на прэзыдэнцкіх нумарах каля менскага стадыёну «Дынама». Гэта новы бронемабіль Mercedes-Maybach Pullman Guard за 1,4 мільёна эўра. І гэта базавы кошт, можа быць больш.

Глядзім, на што б хапіла гэтых грошай. Новы бронелімузын — гэта:

3 220 000 рублёў

Або:

4242 заробкі ў адукацыі;

7825 сярэдніх пэнсій;

42 933 сярэднія стыпэндыі;

3782 заробкі ў ахове здароўя;

10 машын хуткай дапамогі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(30)