Общество
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё

40-гадовая жыхарка Докшыцаў атрымала тры гады пазбаўлення волі за наўмыснае заражэнне СНІДам

Да пазбаўлення волі за наўмыснае заражэнне СНІДам прыгаварыў суд 40-гадовую жыхарку Докшыцаў. “Жанчына з 2004 года стаяла на ўліку як ВІЧ-інфіцыраваная. Летась медыкі, дазнаўшыся, што пацыентка сужыцельствуе з мужчынай, прымусілі яго здаць аналізы і высветлілі, што ён заразіўся», — паведамляе карэспандэнтка.

І працягвае: «Нягледзячы на тое, што мужчына не меў прэтэнзій да каханай, пракуратура распачала крымінальную справу. Жанчына атрымала тры гады пазбаўлення волі. Зараз і яна, і яе сужыцель абскарджваюць прысуд. Маўляў, кахаем адно аднаго, а да СНІДу нам справы няма”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)