Общество

34% мінчукоў заявілі, што размаўляюць дома па-беларуску

Паводле звестак перапісу 2019 года, апублікаваных учора, доля тых, хто сказаў, што дома размаўляе пераважна па-беларуску, вырасла да 26% (у папярэднім перапісе было 23,4%), піша Наша Ніва.

Пры гэтым сярод гараджан істотна вырасла доля тых, хто адказаў, што гаворыць па-беларуску ў хатнім ужытку — 21,3% (раней такіх было 11,3%).

Сярод тых, хто гаворыць дома па-беларуску, доля гараджан дасягнула 63,6% (раней доля гараджан была значна меншай, сярод беларускамоўных пераважалі вяскоўцы).

Адметна, што доля мінчукоў, якія кажуць, што гавораць дома пераважна па-беларуску, у 2019 годзе дасягнула 34,1%.

Хаця такія лічбы могуць і не адпавядаць рэчаіснасці (рэальная лічба тых, хто дома размаўляе пераважна па-беларуску, імаверна, меншая), але яны сведчаць пра рост нацыянальнай і грамадзянскай самасвядомасці насельніцтва буйных гарадоў краіны.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(11)