Общество

27 ліпеня пад бел-чырвона-белым сцягам

Дзень незалежнасці Беларусі 27 ліпеня грамадства адзначыла шэрагам акцый пад бел-чырвона-белым сцягам. А ўлады традыцыйнымі затрыманнямі.

***

Так 65-гадовая пенсіянерка Ніна Багінская са сцягам выйшла да суда Першамайскага раёна Мінска. Такім чынам яна хацела адзначыць 22-гадавіну прыняцця Дэкларацыі аб Суверэнітэце, а таксама выказаць пратэст супраць несправядлівых судовых рашэнняў і прысудаў у дачыненні да грамадскага актывіста Андрэя Моўчана, якога судзілі ў гэтым судзе.

Праз паўгадзіны жанчыну затрымалі. Тры гадзіны Ніна Багінская правяла ў РУУСе, пасля чаго яе адпусцілі.

***

У гэты ж дзень па праспекту Незалежнасці група жанчын прайшлася ў бел-чырвона-белых строях, трымаючы ў руках паветраныя шарыкі.

— На плошчы Незалежнасьці мы чакалі астатніх людзей для супольнай малітвы, — паведаміла Радыё Свабодзе намеснік старшыні “Маладога фронту” Ганна Шапуцька. —Да нас падышлі пяцёра амапаўцаў і запатрабавалі паказаць дакументы».

На думку Шапуцькі, іх увагу прыцягнуў колер адзення жанчын. Да касцёла пад’ехаў аўтобус на чале з начальнікам мінскай міліцыі Аляксандрам Барсуковым. Дваіх удзельніц малітвы Галіну Царук і Веру Ціцянкову затрымалі. Пратрымаўшы некаторы час у пастарунку, жанчын вызвалілі.

***

Пад бел-чырвона-белым сцягам прайшоў і пікет лідара руху “За свабоду” Аляксандра Мілінкевіча на праспеце Незалежнасці ва Уруччы.

Як паведаміў «Нашай ніве» адзін з сябраў ініцыятыўнай групы Сяржук Бахун, прыблізна а 19-й да пікетоўцаў падышлі міліцыянты і запатрабавалі дакументы. Некалькі супрацоўнікаў апранутыя ў бронекамізэлькі. Перапісаўшы дадзеныя, міліцыянты пайшлі ў машыну, адзін з іх з кімсьці кансультуецца па тэлефоне.

Гэтым разам адбылося без затрыманняў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)