Лица

25-кілаграмовы торт у выглядзе Скарынавай Біблii. Фотафакт

Як паведамляе суполка ў фэйсбуку 500 год, яго спякла жыхарка Віцебска Настасся Зямлянка.

Як расказалі НН адміністратары суполкі, Насце дапамагала маці. Яны — вернікі-пратэстанты, трымаюць у Віцебску маленькую прыватную пякарню. Сёння тортам частавалася пратэстанцкая грамада і жыхары навакольных вуліц. Каб перанесці яго ў царкву спатрэбіліся двое мужчын.

6 жніўня ў Беларусі адзначаецца Дзень кнігадрукавання і 500-гадовы юбілей з дня выхаду першай друкаванай кнігі на старабеларускай мове. Гэта быў «Псалтыр», выдадзены доктарам Францыскам Скарынам з Полацка ў Празе.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)