Комментарии
Валерый Карбалевіч, Новы час

2018: Выпрабаванне для беларускай стабільнасці

Як робяцца прагнозы? Звычайна, экстрапалююць тыя трэнды і працэсы, якія развіваюцца сёлета, у будучыню. То бок, калі не здарыцца нечага экстраардынарнага, чаго немагчыма прадбачыць, не прыляціць, як цяпер модна гаварыць, «чорны лебедзь», то мы будзем назіраць працяг таго, што мы мелі дасюль.

Сацыяльна-эканамічныя працэсы

Калі казаць пра эканоміку, то ва ўладаў вялікі аптымізм. У бюджэце 2018 года запланаваны рост валавога ўнутранага прадукту (ВУП) на 3,4%.

Праблема, аднак, палягае ў тым, што эканамічныя паказнікі мала залежаць ад дзейнасці беларускага ўраду. На іх у асноўным уплывае міжнародная кан’юнктура. Найперш, гэта сусветныя цэны на нафту, калій, абменны курс расійскага рубля. А гэтыя чыннікі прагназаваць вельмі цяжка.

У звязку з прыняццем шэрагу прэзідэнцкіх указаў аб лібералізацыі эканомікі варта чакаць павялічэння долі прыватнага сектару ў ВУП краіны. Не думаю, што будзе значны прыток замежных інвестыцый. Бо не вырашаны сістэмныя праблемы для стварэння спрыяльнага інвестыцыйнага клімату: гарантыя правоў уласнасці, недатыкальнасць асобы, незалежны суд, прававая дзяржава.

А вось ІТ-сектар можа значна павялічыцца. Бо добры штуршок дае прэзідэнцкі дэкрэт «Аб развіцці лічбавай эканомікі».

Але не трэба спадзявацца, што ІТ-сектар выратуе беларускую эканоміку. У звязку з гэтым дэкрэтам у аналітычнай супольнасці пачалася цікавая дыскусія на тэму, ці магчыма ў Беларусі аўтарытарная мадэрнізацыя. Думаю, яна будзе працягвацца яшчэ доўгі час.

Можна спадзявацца, што ўладам атрымаецца захаваць стабільнасць беларускага рубля і абменнага курсу. Апошнія два гады паказалі, што Нацбанк умее і ведае, як гэта рабіць. Проста дасюль ён не меў палітычнай падтрымкі з самага верху. Але цяпер, здаецца, такая падтрымка ёсць.

У 2017 годзе крызіс беларускай мадэлі выявіўся не толькі ў сухіх статыстычных лічбах, але і ў публічных дэманстрацыях пратэсту насельніцтва падчас акцый недармаедаў. Істотна знізіўся давер насельніцтва да ўлады, зменшылася яе легітымнасць. Людзі ўбачылі, што эканамічная палітыка ўладаў правалілася, што яна не здольная падвысіць узровень жыцця, што цяперашні абвал — гэта надоўга, а пры існуючым рэжыме, можа быць, назаўсёды.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)