2013 год у Ганконгу пачаўся з акцыі пратэста
Ужо 1 студзеня 2013 года па цэнтральнай вуліцы Ганконга маршам пратэсту прайшлі больш за 130 тысяч чалавек.
Доўжыўся марш болей за тры гадзіны і завяршыўся мітынгам перад Домам ураду. Гэта не першая акцыя пратэста. У 2012 годзе іх адбылося некалькі.
Каб лепш зразумець матывы і мэты пратэсту трэба ўзгадаць, што ў 1997 годзе Вялікабрытанія перадала Кітаю сваю калонію Ганконг. За каланіяльным часам Ганконг, хаця і ня быў цалкам дэмакратычным, зрабіўся сучасным, перадавым і свабодным грамадствам.
Таму напярэдадні перадачы шмат ганконгцаў эмігравала ў Канаду і Аўстралію, бо чакалі хуткіх зрухаў у бок дыктатуры камуністычнага ўзору. Але кіраўніцтва кампартыі Кітая вымушана было прыняць прынцып “адна краіна, дзве сістэмы", які стаў умовай перадачы і быў замацаваным у асноўным законе Ганконга.
На працягу 15 гадоў вялікіх пагроз палітычнай мадэлі “адна краіна, дзве сістэмы" з боку Пекіна не ўзнікала. Ганконг працягваў існаваць і развівацца як эканамічна паспяховы і сацыяльна свабодны горад. Шмат тых, хто з’ехаў вярнуліся.
Пагрозы выразна абазначыліся менавіта ў 2012 годзе. Асабліва ўсхвалявала людзей пазіцыя новага мэра гораду Лян Чжэньіна, пракітайскага палітыка, які нарадзіўся ў Ганконгу ў сямьі выхадцаў з кітайскай правінцыі Шаньдун. Фармальна ён беспартыйны, але па меркаванні палітыкаў і экспертаў мае цесную сувязь з кіраўніцтвам кампартыі Кітая.
У 2012 годзе Чжэньін ужо спрабаваў увесці ў школах Ганконга абавязковы ў КНР курс ідэалагічнай падрыхтоўкі, што выклікала моцную хвалю супраціву. Незадаволенасць грамадства ўзрасла тым больш, што журналісты выявілі і апублікавалі шэраг фактаў асабістых злоўжыванняў Лян Чжэньіна ўладай на сваю карысць.
Працяг фотарэпартажу глядзіце тут .
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное