18 сьцягоў на праспэкце Незалежнасьці

27 ліпеня зранку на праспэкце Незалежнасьці ў Менску залуналі 18 бел-чырвона-белых сьцягоў. Гэта справа Маладога Фронту, які такім чынам павіншаваў менчукоў з гадавінай падпісаньня Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі.

Лічба 18 — невыпадковая: на кожны год незалежнасьці прыпадаў адзін сьцяг. Можна канстатаваць, што ў Маладога Фронта атрымаўся эфектны фініш штогадовай агульнабеларускай кампаніі "ГОРАД НАШ!". Сёлета яна пачалася 2 красавіка ў так званы дзень яднаньня Беларусі і Расеі. А скончылася 27 ліпеня.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)