17 тэатраў з васьмі краін свету ў “Тэатральным куфары-2007”
Тэатр пачынаецца з куфара! З асаблівага рэжысёрскага Куфара, у які ён укладае свае задумы і ідэі. Куфар – гэта яшчэ і сімвал Міжнароднага фестываля студэнцкіх тэтраў “Тэатральны куфар-2007”, які ў чацвёрты раз адкрываецца ў панядзелак у залі Палаца прафсаюзаў прома-акцыяй “Тэатр без межаў”.
Арганізатары фестываля абяцаюць феерычны пачатак і годны працяг – незвычайны, у нечым нечаканы, творчы. У фестывалях такога кшталту ў кожнай краіне існуе свая спецыфіка. Так у “Куфары” больш колькасць прома-акцый, мерапрыемствы больш масавыя, папулязаваныя. Падцверджаннем таму з’яўляецца той факт, што для жадаючых паглядзець той ці іншы спектакль далёка не заўсёды хапае месца ў залі. Часам колькасць людзей, якія прыходзяць на пэўнае мерапрыемства, удвая перавышае колькасць месцаў.
Куфар – гэта выбітная магчымасць пазнаць свет, па-новаму паглядзець на нейкія рэчы ва ўласным жыцці, знаходзячыся ўсяго толькі ў адным месцы.
У фестывалі прымаюць удзел госці з-за межаў Беларусі. А гэта значыць, што мы можам пазнаёміцца не толькі з іншай эстэтыкай, іншай тэатральнай традыцыяй, але і з зусім іншым менталітэтам, поглядам на жыццё, бачаннем свету.
Адна з мэт фестываля - працяг закладзеных традыцый і імкненне да няспыннага развіцця. І адпаведна з гэтым быў абраны дэвіз – “Традыцыі. Пошук. Эксперымент”. У гэтым спалучэнне праяўляецца і імкненне да ідэалу, уласцівае удзельнікам і “саўдзельнікам” фестываля, і часткова раскрываюцца патаемныя планы арганізатарў: яны падрыхтавалі некалькі незвычайных і наватарскіх рэчаў, якія зробяць сёлетні фестываль адметным і здолеюць здзівіць кожнага сведку тэатральнага дзейства. Так, напрыклад, эксперыментальнасць “Куфара” будзе падцверджана незвычайнай з’явай - „Koufar-in-motion” (“Куфар-у-руху”). Сутнасць гэтага праекта ў тым, што цягам фестывальнага тыдня будзе створана арыгінальнае сцэнічнае дзяенне, прэзентацыя якога адбудзецца 6 кастрычніка на Цырымоніі закрыцця.
Што атрымаецца ў выніку – прадказаць не можа ніхто, паколькі нават склад удзельнікаў будзе фарміравацца падчас кастынгу, які праводзіць кіраўнік (майстар) праекта – Вольфганг Хэнч, за плячыма якога не толькі ўласны тэатральны вопыт, але і стварэнне міжнародных праектаў. Удзельнікі праета самі змогуць выбраць той драматургічны твор, які яны возьмуць як аснову для сваіх пераўтварэнняў і творчых гульняў. Так у выніку гэта працы арганізатары хочуць ўбачыць інтэрнацыянальны праект, у якім прымуць удзел акцёры з розных тэатраў.
Правядзенне фестываля становіцца ўжо традцыцыйным. А гэта значыць, што ён ужо стаў чаканай падзеяй для беларускіх гледачоў, і новым творчым этапам для ўдзельнікаў, якія ў гэтыя годзе прадстаўляюць 17 тэатраў з васьмі краін свету: Беларусі, Расіі, Балгарыі, Бельгіі, Швейцарыі, Латвіі, Эстоніі, Бразіліі. А ў складзе міжнароднага журы прысутнічаюць вядомыя тэатральныя дзеячы з Францыі, Германіі, Турцыі, Велікабрытаніі, Ізраіля, Італіі і Беларусі. Удзельнікаў “Куфара” чакаюць прызы ў розных намінацыях, якія вылучаць лепшых акцёраў першага і другога плана, лепшага рэжысёра і спектакль з лепшай сцэнаграфіяй. Галоўны прыз – гран-пры – будзе ўручацца за лепшы спектакль па выніках рэйтынгавага галасавання сярод гледачоў фестываля. І спецыяльным прызам ад Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Мастацтваў будзе ўзнагароджаны той рэжысёр, які найяскравей праявіць свае здольнасці на сёлетнім Куфары.
Сёлетняму фестывалю надае асаблівую значнасць і сімвалічнасць тое, што ён праводзіцца ў год святкавання 940-годдзя Мінска. “Калі горад рыхтаваўся да свята, ён рыхтаваўся да прыняцця гэтага фестываля”, - адзначыў намеснік старшыні аргкамітэта і прарэктар БДУ Уладзімір Сувораў.
Адметна, што нават перад пачаткам сёлетняга фестываля, арганізатары ўжо думаюць пра наступны – юбілейны пяты – “Куфар”, робяць накіды спісаў удзельнікаў, сярод якіх будуць тыя, хто не ўвайшоў у склад чацвёртага фестываля, пачынаюць задумвацца над тым, чым яшчэ можна будзе здзівіць спакушанага гледача і крытыка. і ў гэтым годзе арганізатары абяцаюць, што расчараваных не будзе.Хаця і праз пэўныя тэхнічныя абставіны, фестываль згубіў адну дэталь, якая так палюілася гледачам і ўдзельнікам – “Трамвай жаданняў”. Кацярына Саладуха, дырэктар фестываля, жартуе, што знакаміты трамвай адправіўся ў дяльняе падарожжа і вернецца да пятага фестываля. Між тым арганізатары праявілі кемлівасць і вынаходлівасць. Вырышаўшы не адставаць ад знакамітых кіна- і тэатральных фестывалей кшталту Каннаў і Галівуда, арганізатары дадуць магчымасць акцёрам і рэжысёрам адчуць сябе сапарўднымі зоркамі і прайсціся па зорнай сцяжынцы ў атачэнні фотакамер. Аднак Сяргей Турбан адзначыў, што саму гэтую ідэю не варта прымаць занадта сур’ёзна, паколькі фестываль усё ж праводзіцца для студэнцкіх тэатраў. Але такая незвычайная імправізацыя можа паслужыць стымулам ці нават прароцтвам для кагосьці з маладых акцёраў. Мішчанчук зазначыў, што менавіта з такіх аматарскіх тэатраў пачалося і пачынаецца творчае жыццё многіх знакамітых людзей.
Таксама арганізатары таямніча расказалі пра тое, што удзельнікаў чакаюць розныя невялікія премнасці-нечаканасці і ніхто не застанецца расчараваным. “Павесялімся да пачатку нашага фестываля” – Турбан.
У гэтым годзе арганізатары прадумалі нават нефармальны бок зносін творчай моладзі і іх кіраўнікоў. У раскладзе мерапрыемстваў пазначана праца фестывальнага клуба, які будзе праходзіць у сталічнай кавярні “D’OM”. Там удзельнікі змогуць бліжэй пазнаёміцца адно з адным, абмеркаваць спектаклі і закласці падмурак для міжнародных сувязей паміж творчымі групамі розных краін...
Читайте еще
Избранное