15 фігурантаў «справы Белгазпрамбанка» — хто гэтыя людзі
Фігурантамі «справы Белгазпрамбанка» з'яўляюцца 15 чалавек. Некаторыя з іх працавалі ў страхавой кампаніі «Кентаўр», калектарнай «Прававы дыялог» і лізінгавай «ПрыватЛізінг», блізкіх да банка. Хто гэтыя людзі?
- Аляксей Герашчанка — валодае 19% «ПрыватЛізінга», мінарытарны акцыянер «Прававога дыялога»;
- Сяргей Дабралёт — былы намеснік старшыні праўлення Белгазпрамбанка, валодае 15% «ПрыватЛізінга»;
- Уладзімір Дрозд;
- Наталля Дылеўская — галоўная бухгалтарка Белгазпрамбанка;
- Дзмітрый Жардзецкі;
- Аляксей Задойка — былы першы намеснік старшыні праўлення Белгазпрамбанка;
- Аляксандр Ільясюк — намеснік старшыні праўлення Белгазпрамбанка;
- Дзмітрый Кузьміч — намеснік старшыні праўлення Белгазпрамбанка;
- Святлана Купрэева — Віктар Бабарыка называе яе «сяброўкай сям'і»;
- Антон Марозаў — намеснік старшыні назіральнай рады «Кентаўра», валодае 15% «ПрыватЛізінга». Мінарытарны акцыянер «Прававога дыялога»;
- Вольга Радзецкая — старшыня назіральнай рады «Кентаўра», працавала ў «ПрыватЛізінгу»;
- Юлія Ушакова;
- Андрэй Харлановіч — дырэктар «ПрыватЛізінга», валодае 19% кампаніі. Мінарытарны акцыянер «Прававога дыялога»;
- Сяргей Шабан — намеснік старшыні праўлення Белгазпрамбанка;
- Дзмітрый Шаўчук — акцыянер латвійскай кампаніі «АЛДІ Проджэктс», якая валодае 42,5% «Прававога дыялога». Працаваў у юрыдычным аддзеле Белгазпрамбанка.
Читайте еще
Избранное