15 фігурантаў «справы Белгазпрамбанка» — хто гэтыя людзі

Фігурантамі «справы Белгазпрамбанка» з'яўляюцца 15 чалавек. Некаторыя з іх працавалі ў страхавой кампаніі «Кентаўр», калектарнай «Прававы дыялог» і лізінгавай «ПрыватЛізінг», блізкіх да банка. Хто гэтыя людзі?

  1. Аляксей Герашчанка — валодае 19% «ПрыватЛізінга», мінарытарны акцыянер «Прававога дыялога»;
  2. Сяргей Дабралёт — былы намеснік старшыні праўлення Белгазпрамбанка, валодае 15% «ПрыватЛізінга»;

  3. Уладзімір Дрозд;
  4. Наталля Дылеўская — галоўная бухгалтарка Белгазпрамбанка;
  5. Дзмітрый Жардзецкі;
  6. Аляксей Задойка — былы першы намеснік старшыні праўлення Белгазпрамбанка;

  1. Аляксандр Ільясюк — намеснік старшыні праўлення Белгазпрамбанка;

  2. Дзмітрый Кузьміч — намеснік старшыні праўлення Белгазпрамбанка;

  3. Святлана Купрэева — Віктар Бабарыка называе яе «сяброўкай сям'і»;
  4. Антон Марозаў — намеснік старшыні назіральнай рады «Кентаўра», валодае 15% «ПрыватЛізінга». Мінарытарны акцыянер «Прававога дыялога»;
  5. Вольга Радзецкая — старшыня назіральнай рады «Кентаўра», працавала ў «ПрыватЛізінгу»;
  6. Юлія Ушакова;
  7. Андрэй Харлановіч — дырэктар «ПрыватЛізінга», валодае 19% кампаніі. Мінарытарны акцыянер «Прававога дыялога»;
  8. Сяргей Шабан — намеснік старшыні праўлення Белгазпрамбанка;

  9. Дзмітрый Шаўчук — акцыянер латвійскай кампаніі «АЛДІ Проджэктс», якая валодае 42,5% «Прававога дыялога». Працаваў у юрыдычным аддзеле Белгазпрамбанка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.4(13)