14 адказаў на галоўныя пытанні пра службу ў войску
Служба ў арміі: ад А да Я.

Самая гарачая пара для хлопцаў ад 18 да 27 гадоў – вясна і восень. У паштовыя скрыні апускаюцца альтэрнатыўныя «лісты шчасця» – павесткі з ваенкамата. Як эфектыўна адкасіць ад арміі, што можна перадаваць, калі твае сябры ўжо служаць, і ці ўвогуле ёсць выйсце – рыхтуем сані летам і ў новым выпуску «Працэсу» тлумачым усё, што ты хочаш ведаць пра войска.
Што такое воiнская служба?
Згодна з законам, гэта служба ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.
Можна служыць на тэрміновай службе, у рэзерве або вучыцца трымаць зброю ў руках на ваеннай кафедры.
З 2016 года ў Беларусі дзейнічае альтэрнатыўная грамадзянская служба.
Хто служыць у войску?
Мэтавая аўдыторыя ваенкамата – мужчыны, годныя па стане здароўя і фізічным развіцці да выканання ваеннай службы.
Не мае значэння паходжанне, сацыяльны і маёмасны стан, раса, нацыянальнасць, рэлігія, род заняткаў, рэлігійныя і палітычныя перакананні, калі табе ад 18 да 27.
В Беларуси вводят новый вид военной службы. Кого мобилизуют первым?
У беларускім войску могуць служыць і дзяўчаты, калі яны адпавядаюць патрабаванням і атрымалі падрыхтоўку па спецыяльнасцях, неабходных для Узброеных Сіл і іншых воінскіх фармаванняў.
Як легальна адкасіць
Пазбегнуць «павіннасці» можна, калі ты маеш захворванні, якія могуць перашкодзіць паспяхова праходзіць службу. Поўны іх пералік ёсць у «Раскладзе захворванняў», які штогод публікуецца Міністэрствам абароны сумесна з Міністэрствам аховы здароўя.
Легальна пазбегнуць войска можна, калі ты – шматдзетны бацька, прайшоў альтэрнатыўную службу або адслужыў у іншай дзяржаве. Калі ты адсядзеў у турме ці маеш судзімасць, ты таксама робішся непрызыўным.
Калі твае блізкія сваякі былі ваярамі і загінулі альбо маюць інваліднасць, то ў войску ты можаш не служыць. Сіроты і людзі без апекуноў таксама не застаюцца на службе.
Грамадзяне іншых краін і зарэгістраваныя па-за межамі Беларусі не прызываюцца ў войска. Праз мясцовы аддзел міграцыі можна зарэгіцца ў Расіі і забыць пра павесткі.
Гэта надоўга?
Калі ў цябе няма вышэйшай адукацыі, то ты мусіш адслужыць паўтара года. Калі ёсць дыплом спецыяліста, то ў рэжым войска ўваходзіш на год.
Ваенная кафедра не ўратоўвае цалкам – у казарме прыйдзецца правесці шэсць месяцаў.
Участник военных сборов: «Месяц отдыхал, так мне еще и заплатили»
Як атрымать адтэрміноўку ад войска?
Калі ты маеш сур'ёзнае захворванне альбо вучышся ў ВНУ, магістратуры, аспірантуры ці ССНУ, то на момант навучання атрымліваеш адтэрміноўку.
Можна атрымаць адтэрміноўку і па сямейных абставінах. Калі твая жонка цяжарная, вашаму дзіцяці менш за тры гады або твая жонка мае інваліднасць – табе даюць адтэрміноўку.
Калі твае бацькі на пенсіі ці маюць інваліднасць, ты таксама атрымліваеш адтэрміноўку ад войска. Калі ў цябе ёсць брат, які таксама трапляе пад прызыў, то па жаданні бацькоў адтэрміноўка даецца аднаму з вас.
Дэпутаты таксама маюць бенефіт у выглядзе адтэрміноўкі.
Пряцяг тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное