11-гадовая дзяўчынка паправіла Максіма Галкіна: «Я з Беларусі, а не Беларусіі»

Цымбалістка са Смаргоні Настасся Ванеева стала ўдзельніцай расійскага забаўляльнага шоу «Лепш за ўсіх».

Яна старалася не рэагаваць на плоскія жарты Максіма Галкіна, але калі той сказаў «Беларусія», выправіла яго: «З Беларусі. Правільна казаць «з Беларусі». Вядучы зноў вырашыў пажартаваць: «Дзяўчынка са СмОргані». Але Настасся яго зноў выправіла: «Са СмаргОні».

Падчас выступу Настассі на цымбалах парвалася струна, але яна пад апладысменты працягнула выступ.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)