100-годдзе БНР: час менеджэраў, а не палітыканаў
Не варта злавацца на аргкамітэт Дня Волі, які перасварыўся праз дылему шэсце/канцэрт. Прынамсі мы ўбачылі, што ў іх найлепш атрымліваецца трэці сцэнар — гістарычная рэканструкцыя. Сваркі паміж лідарамі, як вядома, былі адным з фактараў фіяска БНР…
Фотакалаж ад Арт-Сядзібы
Увесь гэты бардак на аргкаме, выплеснуты дзякуючы інтэрнэту на нас з вамі, нарэшце падштурхне людзей думаць і заклікаць ужо не да аб’яднання ўсіх з усімі, але да поўнай змены фармату. Частка так званых лідараў мае наўпрост сыйсці на пенсію, перастаць прымаць рашэнні альбо рабіць выгляд, што іх прымае. Бо гэта ўжо сапраўды нагадвае тэатр з акторамі, якія максімальна ўжыліся ў свае ролі: «лідар камітэту», «лідар руху», «сакратар партыі» і г.д.
А побач ёсць сапраўдныя менеджэры і адмыслоўцы ад працы ў СМІ — Белавус, Матолька, Пальчыс — якім нават месца за перамоўным сталом не хапіла. Гэта іх час, іх свята, іх слухаюць людзі, яны маюць новыя ідэі і шляхі іх рэалізацыі. Карацей, лідары — яны, а не генералы папяровых структураў з трох з паловай чалавек (адзін з якіх абавязкова апынецца камуністам ці сябрам НОД — самі разумееце, кадравы крызіс).
Надыходзіць час менеджэраў і блогераў, інжынераў грамадскай думкі. Сітуацыя з грашыма на шыльду БНР на вул. Валадарскага, якія былі сабраныя за тры гадзіны без аніякіх грантаў і дапамогі невядома каго «з-а бугра» — яскравае таму сведчанне. Народ можа і хоча падтрымліваць нацыянальныя праекты, але дасць толькі тым — каму верыць.
Цалкам артыкул чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное