Комментарии
Таццяна Процька, Новы час

100 гадоў БНР: Раскол у шэрагах

Яднанне беларускіх палітычных дзеячаў, якое дазволіла абвясціць незалежнасць БНР, аказалася нядоўгім — пратрымалася месяц. Галоўным чыннікам разладу стала пытанне, з якімі краінамі БНР павінна заключыць саюзныя дамовы.

У сакавіку 1918 года ў Радзе БНР вызначыліся прыхільнікі трох галоўных саюзаў БНР. Гэта былі саюз з Расіяй, саюз з Германіяй і саюз з Украінай.

Тлумачылася ўсё проста: кожная з пералічаных краін ужо захапіла частку тэрыторыі Беларусі, мела намер аформіць гэты захоп як частку сваёй тэрыторыі, ці, як Германія, перадаць захопленыя беларускія землі краінам-саюзніцам — Літве і Польшчы.

Спрэчным для радаўцаў было пытанне, ці будзе спрыяць той ці іншы саюз аб’яднанню беларускіх земляў у незалежную краіну. Бясспрэчнага станоўчага адказу ні для аднаго з гэтых саюзаў не мелася…

Працяг артыкула чытайце тут