10 спосабаў, як паменшыць «жыроўку»
Чым бліжэй тыя часы, калі беларусы будуць стопрацэнтна аплачваць жыллёва-камунальныя паслугі, тым больш актуальнай робіцца эканомія на вадзе, цяпле ды электрычнасці.
Прапануем падборку лайфхакаў, як ашчаджаць на спажыванні ЖКГ-паслугаў. Немцы могуць — і мы зможам! Нават мусім, зважаючы на ўзровень заробкаў.
Фота ex-press.by
Адны парады запатрабуюць выхоўваць у сабе цягам нейкага часу звычкі пастаянна пільнаваць выдаткі вады ці электраэнергіі, другія — гэта разавыя тэхнічна-гаспадарчыя справы дзеля ашчаднага спажывання рэсурсаў, трэція — бухгалтарска-менеджарскія захады. Ну, і ўсе нашы падказкі законныя: ніякіх магнітаў на лічыльнікі!
Для пачатку вывучыце і зафіксуйце выдаткі паводле вашых апошніх «жыровак», каб параўноўваць з лічбамі ў наступных — «прасунута-ашчадных». Так вы прастымулюеце самі сябе рублём!
1. «Кранальны» метад
Перад выправай на выхадныя дні (напрыклад, на лецішча) занатуйце паказчыкі лічыльнікаў вады. Па вяртанні — спраўдзіце, як яны змяніліся.
Калі павялічыліся — праверце сантэхніку. Пры патрэбе парамантуйце краны. Нібыта відавочна, але тым не менш: струменьчыкі і нават кроплі з іх — гэта сотні літраў вады цягам месяца.
Дарэчы, на кухні і ў ванным пакоі варта ўсталяваць рычаговыя краны замест двухвентыльных, калі ў вас такія. Гэта эканомія часу і вады падчас падбірання пажаданай тэмпературы. Пастаўце на краны адмысловыя распыляльнікі (аэратары), дзякуючы якім вы будзеце спажываць ваду ў некалькі разоў меней. Па гэтай логіцы і душавую насадку лепей прыдбаць з драбнейшымі адтулінамі.
Наогул, душавая кабінка — гэта значна больш эканомны варыянт, чым ванна. Падлічана, што на адно прыманне ванны выліваецца ад 150 літраў вады і болей, а на адно мыццё пад душам — каля 50.
2. Супраць плыні
Калі мыеце посуд, паспрабуйце заткнуць мыйку. Так вы наблізіцеся па эканомнасці расходавання вады да пасудамыечнай машыны, калі яе не маеце. Выключайце кран падчас чысткі зубоў ці галення. Можа, вам і падабаецца, як цурчыць такі міні-вадаспад, але за хвіліну выліваецца 5–10 літраў. Канешне, выхаванне ў сабе такой звычкі — справа няпростая.
Але ж на лецішчы ці на вёсцы, дзе выгоды не ў доме і няма водаправоду на ўчастку, атрымлівалася ж у многіх чысціць зубы пры рукамыйніку!?
Працяг артыкула чытайце тут.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное