Политика

БХД пяты раз паспрабуе зарэгістравацца

У Мінску прайшоў устаноўчы з’езд партыі.

13 чэвреня ў Мінску прайшоў чарговы ўстаноўчы з’езд партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя».

На з’ездзе былі абраныя сустрашыні БХД, імі сталі Георгі Дзмітрук, Віталь Рымашэўскі і Павал Севярынец.

У склад Нацыянальнай Рады Партыі БХД абраныя 60 чалавек з розных рэгіёнаў Беларусі. З’езд таксама зарэгістраваў статут і сімволіку Партыі БХД, гаворыцца на сайце арганізацыі.

— БХД рыхтуецца стаць вядучай палітычнай сілай Беларусі і прыйсці да ўлады, — адзначыў Павал Севярынец, прадстаўляючы да зацвярджэння праект абноўленай і дапоўненай праграмы БХД.

Ранейшая праграма Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі мела тэзісны характар і аб'ём 14 старонак. Праект новай праграмы разгорнуты да аб'ёму каля 100 старонак. Кожны з раздзелаў — «Народ і краіна», «Царква», «Асоба і супольнасць», «Дзяржаўны лад», «Сістэма мясцовага і рэгіянальнага кіравання і самакіравання», «Замежная палітыка», «Бяспека і праваахова», «Правасуддзе», «Эканоміка, бізнэс і праца», «Сацыяльная абарона», «Прырода і экалогія», «Моладзь, сям'я і адукацыя» — змяшчае канкрэтныя прапановы ў заканадаўства.

— Вялікі праграмны праект рыхтавалі больш як тры гады, — расказаў сустаршыня. — У распрацоўцы праграмы прымалі ўдзел беларускія эксперты, шмат што ўзята з досведу еўрапейскіх хрысціянска-дэмакратычных партыяў, асабліва з нямецкай ХДС/ХСС. У рэдагаванні ўдзельнічалі беларускія святары розных канфесій. Новая праграма мае назву «Народная партыя з хрысціянскім сэрцам».

Апроч таго, было прынята рашэнне аб неабходнасці стварыць рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў. Адказнай за падрыхтоўку дакументаў на рэгістрацыю абраная каардынатар аргкамітэту БХД у Менску Вольга Кавалькова.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)