Общество
Яна Запольская, «Радые Рацыя»

На Слонімскім малаказаводзе частку заробку выдаюць прадукцыяй

“Праблемы, якія спрабуюць вырашаць мясцовыя актывісты, вынікаюць з самаго жыцця”, – адзначае сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сілаў Алесь Масюк.

“На сённяшні дзень, паводле яго, людзей найперш хвалююць эканамічныя пытанні. Заўважна знізіліся заробкі, у некаторых нават на мільён рублёў, аднак людзі і так трымаюцца за працу”, – дадае актывіст.

Ён прыводзіць у прыклад сітуацыю на слонімскім цэхе ад Шчучынскага масласырзавода:

- На малаказаводзе мала таго, што “абрэзалі” прэміяльныя, дык частку заробку сталі выдаваць прадукцыяй – больш чым на 500 тысяч выдаюць прадуктамі. І самае цікавае, што не той прадукцыяй, якую ў Слоніме выпускаюць, а са Шчучына прывозяць.

Як кажа Алесь Масюк, людзі пры гэтым калі і выказваюць пратэст, то толькі паміж сабой, бо знайсці іншую працу практычна немагчыма. Акрамя таго, нядаўна быў прыняты закон пра дармаедаў. Таксама ад многіх можна пачуць меркаванне, што “галоўнае, каб не было так, як ва Украіне”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)