Политика

«Мікола прасіў перадаць, што не здрадзіць сваім перакананням і людзям, якія ў яго паверылі»

Марына Адамовіч, жонка палітвязня Міколы Статкевіча, расказала у інтэрв’ю падрабязнасці працэсу ў Шклове.

—Безумоўна, ілюзіяў не было ад самага пачатку, ад этапавання ў Шклоўскую калонію. Было зразумела, што ў спакоі яго не пакінуць, – падкрэсліла Марына Адамовіч.

У гутарцы з «Белсатам» яна расказала, што Мікола Статкевіч на судзе трымаўся спакойна, упэўнена.

— Мікола прасіў перадаць усім, хто яго падтрымлівае, што ні пры якіх умовах не здрадзіць ні сваім перакананням, ні тым людзям, якія яму паверылі ды падзякаваў за падтрыманне, – дадала суразмоўца.

Марына Адамовіч падкрэсліла, што ў судовым рашэнні гаворыцца, што паседжанне было адкрытым. Хоць насамрэч, на разбіральніцтва не дапусцілі прадстаўніка Еўразвязу, праваабаронцаў і паплечнікаў Статкевіча.

Нагадаем, 4 мая на пасяджэнні суда ў шклоўскай выпраўленчай калоніі №17, дзе ўтрымліваецца апазіцыйны палітык, прынята рашэнне пра яго перавод на турэмны рэжым да заканчэння тэрміну пакарання (1 год 7 месяцаў 15 дней). На пасяджэнні прысутнічалі толькі адвакат і жонка Статкевіча Марына Адамовіч.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)