Общество
Кірыл Іваноў

Як павіншаваць сапраўднага беларуса з 23 лютага і не пакрыўдзіць

У Сеціве з’явіўся жартаўлівы сайт, які дазваляе павіншаваць любага мужчыну з неадназначнай датай.

Дата 23 лютага сярод беларусаў мае неадназначную рэпутацыю. Большасць па звычцы адзначае Дзень абаронцы айчыны — гэтую рэінкарнацыю савецкага вайсковага свята — атрымліваючы ў падарунак традыцыйныя шкарпэткі і адэкалон.

А хтосьці катэгарычна адмаўляецца ад святкавання ў гэты дзень, і нават пагражае банам у фэйсбуку за неасцярожнае віншаванне з «Днём савецкай арміі».

Сёлета да чарговай даты байнэце з’явіўся жартаўлівы сайт, які дасціпна вырашыў дылему: як павіншаваць сапраўднага беларуса з 23 лютага і пры гэтым не пакрыўдзіць яго.

Brutal23.by прапануе набор выяваў з жартаўлівымі подпісамі. У кожнай з іх можна пазначыць імя адрасата віншавання і размясціць карцінку на сваёй старонцы ў сацсетках.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4(1)