«Ён вядзе нячэсную і брудную гульню» — «Я ведаю!.. А ўсе гэта зразумелі»

Журналісты звярнулі ўвагу на кароткі дыялог аб Пуціну паміж прэзідэнтамі Украіны і Беларусі ў кулуарах Мінскай канферэнцыі.

Ахоўнік прэзідэнта Украіны выпадкова зачапіў аператара і Пятро Парашэнка дапамог таму падняцца. Гэта і прыцягнула ўвагу журналістаў да запісу, ён трапіў у інтэрнэт.

Але блогераў уразіла кароткая гутарка паміж Парашэнкам і Лукашэнкам, што гучыць у гэтым эпізодзе.

Стомлены доўгімі перамовамі ўкраінскі прэзідэнт, каментуючы ход мірных перамоваў, скардзіцца беларускаму калегу: «Цяжка… Ён вядзе несумленную, брудную гульню», — сказаў Парашэнка.

Пад «ім», відавочна, маецца на ўвазе не хто іншы, як Пуцін.

«Я ведаю!.. А ўсе гэта зразумелі», — спачувальна адказаў Лукашэнка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)