У судзе над Логвінавым абвешчаны перапынак да 9 студзеня

5 студзеня ў Эканамічным судзе Менска пачаўся судовы працэс па справе кнігарні «ЛогвінаЎ».

На пачатку сьнежня ў кнігарню «ЛогвінаЎ» прыйшлі супрацоўнікі падатковай інспекцыі з пазапланавай праверкай. Памяшканьне апячаталі, дакумэнтацыю забралі на вывучэньне.

Пасьля праверкі кнігарню распячаталі. Але вынесьлі суровае пакараньне — за працу без ліцэнзіі Міністэрства інфармацыі і аштрафавалі амаль на 1 мільярд рублёў. Менавіта на такую суму — 1 мільярд рублёў — кнігарняй было прададзена кніг за год. Цяпер спаганяць выстаўлены штраф будуць праз суд.

У верасьні 2013 года Міністэрства інфармацыі пазбавіла ліцэнзіі выдавецтва «ЛогвінаЎ» за выпуск альбома «Прэс-фота Беларусі 2011». Альбом прызналі нібыта экстрэмісцкім.

Уласнік кнігарні Ігар Логвінаў за год восем разоў зьвяртаўся ў Мінінфарм па ліцэнзію. І кожны раз яму адмаўлялі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)