Лукашэнка прапанаваў надаваць больш увагі вывучэнню беларускай мовы ў школах
Кіраўнік краіны назваў недахопам тое, што рускай і нават англійскай мове адводзіцца больш гадзін, чым беларускай.
Аляксандр Лукашэнка прапануе ў школьных праграмах надаваць больш увагі вывучэнню беларускай мовы.
Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў 29 верасня на сустрэчы з членамі Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, паведамляе БЕЛТА.
Паводле яго слоў, у дадзены момант вывучаецца сітуацыя ў сферы сярэдняй адукацыі, дзе таксама хапае недахопаў.
У якасці прыкладу Лукашэнка прывёў школьную праграму, у якой рускай і нават англійскай мове адводзіцца больш гадзін, чым беларускай.
«Добра, на рускай мове мы практычна ўсе размаўляем. Але на беларускай мове, скажам шчыра, у побыце, дома мы размаўляем менш. Дык, можа, трэба ў школе на карысць беларускай мовы даць адну гадзіну, а не англійскай?» — адзначыў беларускі лідар.
Клопат пра беларускую мову з боку Лукашэнкі выглядае нечакансцю.
За два дзесяцігоддзі ягонага кіавання беларуская мова страціла статус адзінай дзяржаўнай, на ёй з кожным годам вучыцца ўсё менш дзяцей, а цалкам беларускамоўнай ВНУ няма ніводнай.
Сам Лукашэнка надзвычай рэдка афіцыйна прамаўляе па-беларуску, а ягоныя выказванні пра мову часта маюць зняважлівы і негатыўны характар.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное