Политика
Зміцер Панкавец, «Наша Ніва»

Лукашэнку ў Малдове сустракалі воклічам: «Ты хто такі? Давай да пабачэння»

Учора пачаўся афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Кішынёў. Малдаўскія СМІ паведамляюць, што з аэрапорта беларуская дэлегацыя накіравалася ў гатэль, а ўжо адтуль паехалі ў рэзідэнцыю прэзідэнта Малдовы Мікалая Цімафці.

Там Лукашэнку сустрэлі хлебам-соллю, а таксама вайсковым ушанаваннем. Кіраўнік Малдовы пачаў сваё ўступнае слова на румынскай мове, а ўжо працягнуў на расійскай.

Адносна расійскага эмбарга на віны і садавіну з Малдовы, Лукашэнка сказаў: «Не трэба драматызаваць, з Расіяй можна дамовіцца».

На выездзе з рэзідэнцыі Цімафці Лукашэнка быў асвістаны журналістам і грамадскім актывістам Алегам Брэгам, які крычаў: «Ты хто такі? Давай да пабачэння» (адзнака 1:45).

Дарэчы, малдаўскім тэлевізійшчыкам дазволілі здымаць кіраўніка Беларусі без абмежаванняў. У кадры некалькі разоў засвечваецца лысіна Лукашэнкі (адзнака 0:44), якую ў Беларусі здымаць забаронена.

Малдаўскі СМІ адзначаюць, што ў Кішынёве абмежаваны рух па некаторых вуліцах у сувязі з візітам Лукашэнкі. «Увесь горад стаіць у заторах», – адзначае ў сувязі з гэтым малдаўская «Камсамолка».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)