Общество
Сямён Печанко

У Заслаўі невядомыя перапісалі па-беларуску рускамоўны плакат да Дня пісьменства

Моўную дыверсію аператыўна ліквідавалі.

У Заслаўі праходзіць фестываль Дзень беларускага пісьменства.

Да свята ў горадзе вывесілі адмысловыя расцяжкі і пано з выявай беларускага першадрукага Францішка Скарыны, князя Ізяслава, заснавальніка Заслаўя.

Адзін з плакатаў быў аформлены па-руску. На ім змешачны выявы маладых людзей, разгорнутай кнігі, заслаўскай царквы XVI стагоддзя і подпіс «Время читать».

На вуліцы Вялікай каля гарадской бальніцы адзін з такіх плакатаў невядомыя перарабілі па-беларуску, напісаўшы пад арыгінальным надпісам «Час чытаць».

Моўную дыверсію аператыўна ліквідавалі, заляпіўшы крамольны надпіс белай паперай.

У пачатку года «Салідарнасць» апублікавала прапановы па падрыхтоўцы Заслаўя да Дня беларускага пісьменства. Сярод іншага мы звярталі ўвагу на тое, што болшасць шыльдаў з назвамі вуліц аформленыя па-руску. Спадзяванні на тое, што да Дня беларускага пісьменства шыльды аформяць на роднай мове не апраўдаліся.

На той самай вуліцы Вялікай з’явіліся навюткія рускамоўныя шыльды.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)